ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

Нядзеля Уваскрасення Пана

Разважанні з Божым Словам

ewangelia
Каментарый да Евангелля (Ян 20, 1–9)
Трыумф Езуса – наша надзея
    Ніхто не бачыў уваскрасення. Гэты момант не апісвае ніводнае з Евангелляў. Што важна: Евангелле не з’яўляецца рэканструкцыяй падзей, гэта збор сведчанняў. Падзея ўваскрасення не паддавалася ўяўленню аўтараў, якія, урэшце, маглі б прыдумаць бачанне ўваскрослага Езуса. Уваскрасенне грунтуецца на сведчаннях.
    Святы Ян убачыў пустую магілу, успомніў прадказанні Старога Запавету і самога Езуса ды зразумеў, што адбылося. Пётр у доме Карнэлія кажа: “Бог дазволіў яму з’явіцца нам, [...] якія елі і пілі разам з Ім пасля Ягонага ўваскрасення” (параўн. Дз 10, 40–41).
Але вялізным сведчаннем уваскрасення з’яўляецца таксама цяперашні год і Касцёл, які існуе ў нас, верніках. Усё яшчэ жывая супольнасць, існаванне якой не мела б сэнсу, калі б не ўваскрасенне Езуса. Касцёл – гэта не што іншае, як жывая рэалізацыя паслання ўваскрасення і закліку св. Паўла: “Пра тое, што ў вышынях, думайце, а не пра зямное” (Клс 3, 2).
    Ад сёння мы не павінны занадта турбавацца аб справах гэтага свету. Наша радзіма ў Небе. Па прыкладзе нашага Збаўцы мы можам жыць прыгожа і высакародна. Можам дараваць адзін аднаму, нягледзячы на нянавісць, якая нас закранае; можам радавацца, нягледзячы на смутак, і служыць, нягледзячы на абвінавачванні ў слабасці. Прыняўшы хрост і стаўшы хрысціянамі, мы памерлі для граху. Мы ўваскрэслі, і наша жыццё схавана з Хрыстом у Богу. Калі Ён зноў прыйдзе судзіць зямлю, тады і мы разам з Ім з’явімся ў славе. Бо “калі мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім” (Рым 6, 8).
    Уваскрасенне, якое ва ўсіх адносінах было выключнай і беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі чалавецтва, стала трыумфам Езуса Хрыста і рэвалюцыяй, што змяніла ўсё чалавецтва і падарыла людзям непахісную надзею.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.