ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка
2024 года
 

Дазволіць прымірэнню перамагчы над падзелам

Слова рэдактара

Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне.
   Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з,яўляецца для ўсіх нас арыенцірам, мерай, па якой мы павінны ацэньваць сваю гісторыю.
Уваскрослы Хрыстос, вяртаючыся і перамагаючы, з,яўляецца адказам на кожнае пытанне, якое ўзнікае ў сэрцы чалавека.
    Давайце дазволім сябе ахапіць Добрай Навіне, што Хрыстос уваскрос! Будзем Яго сведкамі ў месцах вучобы, працы і пражывання. Няхай Уваскрослы будзе нашай адзінай надзеяй і дазволіць жыццю перамагчы над смерцю, любові – над нянавісцю, прымірэнню – над падзелам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  86

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.