|
ГРОДНА
Серада,
11 сакавіка 2026 года |
Дазволіць прымірэнню перамагчы над падзелам
Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне.Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з,яўляецца для ўсіх нас арыенцірам, мерай, па якой мы павінны ацэньваць сваю гісторыю.
Уваскрослы Хрыстос, вяртаючыся і перамагаючы, з,яўляецца адказам на кожнае пытанне, якое ўзнікае ў сэрцы чалавека.
Давайце дазволім сябе ахапіць Добрай Навіне, што Хрыстос уваскрос! Будзем Яго сведкамі ў месцах вучобы, працы і пражывання. Няхай Уваскрослы будзе нашай адзінай надзеяй і дазволіць жыццю перамагчы над смерцю, любові – над нянавісцю, прымірэнню – над падзелам.

| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 296 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.