ГРОДНА
Панядзелак,
28 красавіка 2025 года |
3 красавіка 2022 года
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем, каб усё Ваша жыццё было напоўнена Божым святлом, любоўю і супакоем. Няхай Хрыстос будзе Вам адзіным і сапраўдным Арыенцірам, а Найсвяцейшая Маці – чулай Апякункай.Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму Рэдакцыя “Слова Жыцця”
|
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, сіл, душэўнага супакою і толькі радасных хвілін. Няхай Бог адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай паслугі.Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму Хрэсніца Ганна з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці ў жыцці, душэўнага супакою, вытрымкі, поспехаў і здзяйснення мар, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святы заступнік падтрымлівае Вас сваім прыкладам і заўсёды дапамагае пераадольваць цяжкасці.Яну Гавецкаму Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай святы заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай пяшчоты, усемагутны Бог шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі.Рычарду Пэрчаку Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дзітвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды юбілею з дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, веры, надзеі, добразычлівых людзей побач, шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін у Вашым жыцці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус напаўняе жыццё любоўю, а Марыя заўсёды апекуецца Вамі. Няхай Бог узнагародзіць Вас за нястомную працу і малітву.Яну Гавецкаму Парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем шмат сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых флюдзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і ласкамі на доўгія гады. Жадаем апекі Маці Божай і святога заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа.Дзмітрыю Сядлецкаму Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Канвелішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды 12-ай гадавіны служэння ў нашай парафіі перасылаем шчырыя пажаданні, спалучаныя з нашай штодзённай малітвай. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі, Святы Дух асвячае розум і сэрца, а Анёл-ахоўнік чувае побач у кожнае імгненне Вашага жыцця. Мы просім для Вас, наш добразычлівы, мудры душпастыр, моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх Вашых мар і жаданняў, плёну ў душпастырскім служэнні. Мы вельмі ўдзячны Вашым бацькам за тое, што выхавалі такога добрага сына святара.Юрыю Кузьмічу З павагай і ўдзячнасцю Касцёльны камітэт і вернікі Навадворскай парафіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Бог бласлаўляе Ваш святарскі шлях, Маці Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе, усмешкі на твары, сіл і натхнення ў служэнні Богу і людзям. Дзякуем за добрыя словы, уважлівасць і чуласць.Уладзіславу Сурвілу Вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды надыходзячага Дня святара перасылаем сардэчныя віншаванні.Ігару Анісімаву Ксёндз Iгар наш! Божы Каплане! З вялiкай радасцю вiншуем. З касцёла ўсе парафiяне – Любоў Вам шчырую даруем. Няхай Вас Бог заўжды шануе, Ад бедаў хай асцерагае, Здароўе, мудрасць Вам даруе, У працы Вашай памагае. Нiбы Анёлак, мама Ваша Дапамагчы ўсiм гатова, Нiбы яна матуля i наша. Няхай заўжды будзе здарова! Вялiкi дзякуй Табе, Божа, Што Ты ксяндза нам змог прыслаць! I з рук яго цяпер мы можам Езуса да сябе прыняць. А нам патрэбна ўсiм малiцца, Каб Бог сцярог свайго Каплана... I Божы свет няхай iскрыцца Ад Вас, Ксёндз Iгар паважаны! Парафiяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слонiме
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю, дабрынёй, моцай, любоўю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё, што было запланавана, здзяйсняецца з дапамогай Бога і добрых людзей.Аляксандру Шэмету Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 248 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.