ГРОДНА
Панядзелак,
29 мая 2023 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (28)

Асобным пунктам рэкалекцый стала знаёмства маладзёнаў з крыжам з касцёла св. Дам’яна. Гэты крыж вельмі цесна звязаны са св. Францішкам з Асізі, бо менавіта з малітвы перад ім распачалося яго навяртанне. Крыж з касцёла св. Дам’яна – гэта ікона, якая прадстаўляе Езуса трыумфуючага; укрыжаванага, але жывога і праслаўленага.
Напрыканцы сустрэчы хлопцы і дзяўчаты адзначылі, што дзякуючы рэкалекцыям змаглі атрымаць палёгку ў такі складаны час і проста духоўна адпачыць ды аднавіцца.

У выніку падыход да штодзённых заданняў становіцца павярхоўным, адсутнічаюць матывацыя і сілы, губляецца разуменне сэнсу. Каб не даводзіць сваё жыццё да падобнага краху, неабходна рэгулярна праходзіць своесаблівы “духоўны медагляд” свайго жыцця, спалучаны з інтэнсіўным лячэннем. Для гэтага і патрэбны рэкалекцыі.

Рашэнне было прынята аднадушна кіраўніцтвам Дыкастэрыі па камунікацыі, каб у гэты драматычны перыяд несці надзею і словы Папы, дапамагаць у чытанні фактаў праз прызму Евангелля.
“Трансляцыі Ватыканскага радыё, інтэрнэт-старонкі і сацсеткі Vatican News на 51 мове, уключаючы англійскую і італьянскую на мове жэстаў. Мэта ўсяго гэтага – дапамагчы людзям адчуць, што яны не самотныя, што перамагае сіла малітвы”, – адзначыў Масімільяна Мэнікэці, адказны за працу Ватыканскага радыё і Vatican News.

Прысутныя ўдзельнічалі ў набажэнстве Крыжовага шляху, на кожнай стацыі разважаючы над сваім жыццём, і таксама ўзгадалі 9 святароў-мучанікаў Лідчыны, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часы ІІ Сусветнай вайны. Адзначылі, што пакутнікі прынеслі яскравае сведчанне веры, а таксама вучаць сённяшняе духавенства сведчыць пра Езуса Хрыста.
< Папярэдняя |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 217 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.