ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (27)

Прэса

vesnikДухоўнае вымярэнне чалавека – несмяротная душа, розум і вольная воля – чыніць яго вобразам і падабенствам Бога. Аднак чалавек – гэта яшчэ і цела. Таму яму неабходна заспакойваць і матэрыяльныя патрэбы. Касцёл навучае, што імкненне да дабрабыту з’яўляецца натуральным правам чалавека, а валоданне маёмасцю – неабходнай умовай для яго годнага жыцця.
    Пытанне прыватнай уласнасці настолькі важнае, што Бог даў нам асобную запаведзь – “не крадзі”. Валоданне дабротамі адпавядае чалавечай натуры і годнасці. Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла бароніць прыватную ўласнасць як штосьці неабходнае для жыцця і аўтаноміі чалавека. Права на валоданне прыватнай уласнасцю – рэчамі, грашыма, нерухомасцю, інтэлектуальнай маёмасцю – вынікае наўпрост з права чалавека на жыццё, з таго, што ён з’яўляецца асобай, разумнай і вольнай.

Каталіцкі
рэлігійны часопіс
    Пост, міласціна, малітва – тры ўмовы перажывання Вялікага посту.
    На жаль, значэнне слова “пост” стала менш зразумелым у наш час. Пасціць – азначае “адмовіцца ад дабра дзеля чагосьці большага”. Да прыкладу, малады чалавек адмаўляецца ад футбольнага матча дзеля спаткання з каханай. Яна ж адмаўляецца ад ежы, каб мець асіную талію.
    У сваю чаргу міласціна – гэта не толькі кінуць капейкі жабраку. Гэта мудрая дапамога грашыма, гэта час, прысвечаны іншай асобе, гэта чын любові, добры ўчынак, выкананы ў імя любові да Бога і бліжняга.
    Усё, што даецца вельмі цяжка: рашэнні, пост, унутранае змаганне – усё гэта павінна давесці да сустрэчы з Езусам Хрыстом. І няхай цялеснай аскезе, аднаўленню чуйнасці на патрэбы іншага чалавека, паглыбленню любові да Бога і бліжняга і пакаянню спадарожнічае малітва.
   
   
Беларуская рэдакцыя  8 сакавіка кардынал Конрад Краеўскі прыбыў ва Украіну са спецыяльнай місіяй. Мэта яго візіту – засведчыць асабістую блізкасць Папы да ўкраінскага народа. Варта адзначыць, што візіт, які Францішак папрасіў здзейсніць кардынала Краеўскага, павінен працягвацца столькі, колькі неабходна будзе падтрымліваць украінскі народ ад імя Святога Пасаду ў гэтыя драматычныя дні яго гісторыі. “Папа хоча прысутнічаць праз свайго асабістага пасланніка. І гэта мэта яго візіту”, – патлумачыў кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
    Перад прыездам ва Украіну элемазінарый наведаў усе буйныя памежныя пераходы з польскага боку, дзе меў магчымасць сустрэцца і паразмаўляць з украінскімі бежанцамі. Ён падкрэсліў, што на тэрыторыі краіны хацеў бы наведаць цэнтры сацыяльнай дапамогі і сустрэцца з ахвярамі вайны.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   У гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай адбыўся велікапосны дзень засяроджання Францішканскага ордэна свецкіх. На сустрэчы сабралася каля 60-ці мужчын і жанчын з розных куткоў Беларусі, якія вядуць францішканскае духоўнае жыццё.
    Цэнтральнай падзеяй была св. Імша, на якой адбылося прыняцце новых членаў у Францішканскі ордэн свецкіх.
    Члены гэтага свецкага ордэна на ўзор св. Францішка, свайго заснавальніка і брата, стараюцца несці людзям радасць і надзею ў кожны час і ў кожным месцы, a iх стылю жыцця ўласціва палымяная малітва – як асабістая, так і супольная, а таксама бескарыслівыя ўчынкі міласэрнасці для бедных і патрабуючых.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  78

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.