ГРОДНА
Пятніца,
04 ліпеня 2025 года |
Нумар 269: радком з дыяцэзіі
Дыяцэзія![]() |
Аплаткавыя спатканні
|
![]() |
Конкурс шопак
20 снежня б.г. у Іўі адбыўся чарговы VI дэканальны конкурс шопак. Яго ініцыятарам па традыцыі быў ксёндз-дзекан Ян Гавецкі. Дзеці, падрыхтоўваючы шопкі, паказалі сваю нязвыклую фантазію, вынаходлівасць і перадалі сваё ўяўленне пра святы Божага Нараджэння. На сёлетні конкурс было прадстаўлена 64 шопкі з наступных парафій: з Дудаў, Суботнікаў, Геранёнаў і Іўя, для выканання якіх дзеці і іх апекуны выкарысталі дрэва, паперу, пластмасу, кардон, шкуру і сінтэтычныя тканіны, а таксама ўсё, што яны маглі знайсці ў навакольных лясах і на тэрыторыі ўласных гаспадаркаў. Найбольшае ўражанне зрабіла 1,5 метровая шопка ў выкананні Вікторыі Кандратовіч. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі ад святога Мікалая ўзнагароды ў выглядзе настольных гульняў, ласункаў, зімовых рукавіцаў і шапкаў. Гэта стала магчымым дзякуючы сродкам, атрыманым з-за размеркавання шопак у парафіях Іўеўскага дэканату і дзякуючы Карытас з Лодзі з Польшчы. Варта ўспомніць, што ўпершыню ў парафіі ў Іўі вернікі, дзякуючы сваёй ахвярнасці, сабралі 50 пакункаў з прадуктамі харчавання для самых бедных сем’яў. †
|
Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 181 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.