ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

У гродзенскай семінарыі арцыбіскуп Станеўскі ўстанавіў новых лектараў

З жыцця Касцёла

Прыняцце паслугі лектарату – чарговы крок на шляху да Хрыстовага святарства.
У І Нядзелю Вялікага посту Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сямі студэнтам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паслугу лектарату.
Да святарскага служэння семінарысты рыхтуюцца паступова – адбываецца ўскладанне сутаны, удзяленне паслугі лектарату, акалітату, абрад прыняцця ў кандыдаты да пасвячэння ў дыяканы і прэзбітэры, пасвячэнне дыяканату і, нарэшце, прэзбітэрскае пасвячэнне. Таму прыняцце паслугі лектарату з’яўляецца чарговым крокам на шляху да Хрыстовага святарства і набліжае семінарыстаў да іх мэты.
    У гаміліі арцыбіскуп Станеўскі казаў пра значэнне слова. Ён падкрэсліў, што словы могуць параніць, а могуць вылечыць. Таму іерарх пажадаў новым лектарам заўсёды быць сведкамі Евангелля і ўмела дзяліцца ім з іншымі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі заахвоціў семінарыстаў, каб задачу, якую Касцёл на іх ускладае, яны выконвалі згодна з Божай воляй, а таксама ўзрасталі ў веры і любові ў служэнні Касцёлу.
    Прыняццю паслугі папярэднічалі велікапосныя рэкалекцыі, якія завяршыліся напярэдадні семінарыйнай урачыстасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.