ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
6 сакавіка 2022 года
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, доўгiх гадоў жыцця i Божага бласлаўлення на святарскiм шляху.Валерыю Шэйгерэвічу Былыя парафiяне
|
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай найвышэйшы Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы і дапамагае заўсёды і ўсюды, свя- ты заступнік спадарожнічае на шляху да святасці, а кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.Аляксандру Шэмету Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
З нагоды Вашых імянін мы ў сваіх малітвах просім Бога, каб блаславіў Вас на доўгую службу на Яго ніве, а таксама аб апецы Маці Божай ва ўсіх справах і шчодрых дарах Святога Духа. Моцнага здароўя і сіл, каб Вы надалей маглі працаваць на карысць дабра.Казімір Мурава! З павагай парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень душпастырскай паслугі, доб- рага здароўя, нязгаснага запалу, моцнай веры і непахіснай надзеі. Няхай Ваша сэрца перапаўняе радасць, побач заўсёды будуць зычлі- выя людзі, а святарскі шлях будзе асвечаны Святым Духам.Казіміру Енджэйчаку Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Селіванаўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, добразычлівых людзей побач і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца і ахоўвае ў розных жыццёвых сітуацыях, а святы заступнік чувае кожны дзень.Казіміру Мураву Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жупранаў
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін жадаем усіх Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца.Казіміру Енджэйчаку Валерый, Вераніка і Яна
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін жадаем, каб усемагутны Бог і Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды трымалі Вас у сваёй апецы, Святы Дух натхняў на добрыя і годныя справы, а Анёл-ахоўнік верна Вам служыў. Жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, людской добразычлівасці, а таксама Божага бласлаўлення ў кожную хвіліну жыцця.Казіміру Енджэйчаку Парафіяне з в. Нямнова
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 30-годдзя жадаем поспехаў і здзяйснення мар, нястомнага запалу ў святарскай паслузе, зычлівых і ахвярных людзей навокал. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас любоўю ды апекай і выпрошвае ў Сына неабходныя ласкі для Вас.Дзянісу Бразінскаму Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцы і настойлівасці ў абвяшчэнні Добрай Навіны, непахіснага даверу да Божай міласэрнасці, Яго бласлаўлення і Святла Святога Духа. Няхай Езус Хрыстус заўсёды дапамагае Вам у жыцці і будзе крыніцай радасці, а Найсвяцейшая Маці акружае мацярынскай любоўю.Дзянісу Бразінскаму Літургічная служба алтара парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
ў сувязі са смерцю брата Генрыха перасылаю словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог прыме душу памерлага ў сваё Валадарства, а Вам дадасць моцы і надзеі.Каноніку Здзіславу Вэдэру Аліцыя Воранава са Смаргоні
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 326 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.