ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (34)

Варта ведаць


   † Францыя. Каталіцкая манахіня ў Францыі дажыла да 118 гадоў. Мінуўшы гэтую вяху, яна стала другім па ўзросце чалавекам, які цяпер жыве ў свеце, і найстарэйшай жыхаркай Еўропы. Сястра Андрэ (свецкае імя Люсіль) Рандон нарадзілася 11 лютага 1904 года ў Алесе (Францыя) і ў 19 гадоў перайшла з пратэстантызму ў каталіцтва. Яна даглядала малалетніх і пажылых пацыентаў у французскай бальніцы, пасля чаго, дасягнуўшы 40-гадовага ўзросту, склала манаскі зарок, уступіўшы ў Ордэн Дачок Міласэрнасці, заснаваны святым Вінцэнтам дэ Полем у 1944 годзе.

    † Польшча. Ліст будаўнікоў архікатэдры ў Беластоку знайшлі падчас дэмантажу крыжа на адной з вежаў храма. Ён быў змешчаны ў шкляную бутэльку. На перасланым скане знойдзенага ліста можна прачытаць: “Ніжэйпадпісаныя ўдзельнічалі ў будоўлі гэтага касцёла па праекце архітэктара Дзяконскага з Варшавы”. Затым былі пералічаны будаўнікі: муляр, тэхнік-практыкант, муляр-чаляднік і бляхар. Побач указаны прозвішчы будаўнікоў, якія трохі выцвілі. Была таксама прыпіска: “Усе з Варшавы”. У канцы змяшчаецца дакладная дата напісання ліста: 17 кастрычніка 1903 года.
   
   † Індыя. У краіне працягваюцца ганенні на хрысціян. У Гокунтэ, штат Карнатака, былі знішчаны статуя Езуса і Крыжовы шлях. Мясцовыя ўлады ўехалі на тэрыторыю парафіі на бульдозеры пад маркай памылак у дакументах на ўласнасць. Знос быў здзейснены, хаця суд забараніў рабіць якія-небудзь дзеянні, пакуль пытанне не будзе вырашана вышэйстаячым судом. Для ўсіх гэта стала нечаканасцю, бо раней парафія не атрымлівала ніякіх лістоў аб запланаваных мерапрыемствах. Сотні людзей у роспачы назіралі за знішчэннем хрысціянскіх сімвалаў пад наглядам 200 паліцэйскіх.
   
   † Пакістан. Больш за дзесятак магіл на могілках Шахкот былі апаганены мусульманінам, які хацеў пабудаваць пад’язную дарогу да сваёй уласнасці недалёка ад Лахора, сталіцы правінцыі Пенджаб. Група хрысціян затрымала бульдозер, не дапусціўшы далейшага апаганьвання. Хрысціяне, якія накіроўваліся на могілкі, дзе павінна было адбыцца пахаванне, натыкнуліся на рабочых, што перакапалі з дзясятак магіл і зраўноўвалі зямлю. Яны адразу арганізавалі пратэст. Спынілі дарожны рух і выклікалі паліцыю, патрабуючы ўмяшацца. Службы загадалі прыпыніць працы і дапамаглі забяспечыць тэрыторыю для перапахавання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.