ГРОДНА
Панядзелак,
26 лютага
2024 года
 

ІI Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

ewangelia lk
Лк 9, 28b–36
Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Іерусаліме. Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім. А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: “Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”. Не ведаў ён, што казаў. Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. І спалохаліся яны, калі ўвайшлі ў воблака. А з воблака пачуўся голас, які казаў: “Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце”. І калі гучаў гэты голас, Езус апынуўся адзін. І маўчалі яны, і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі.

Езус – прыклад перамены
    Пераменены Езус хацеў паказаць, што ён Бог. Таму ў Евангеллі фігуруюць і Майсей, і Ілля. Майсей – гэта спасылка на закон, які Бог даў ізраільцянам. Ілля, у сваю чаргу, з’яўляецца спасылкай на прарокаў, якіх, згодна з Божым наказам, павінен быў слухаць абраны народ. А ў сцэне перамянення Езус знаходзіцца па-над гэтым. Па-над Майсеем і Іллёй. Гэта азначае, што Ён Бог, таму што і закон, і прарокі падпарадкаваны Яму.
    Але гэтае перамяненне Езуса таксама заахвочвае нас жадаць перамяніцца. Бог перамяніў нас у момант хросту. Мы сталі Божымі дзецьмі. І гэты хрост абавязвае нас. Так, напрыклад, заручальны пярсцёнак абавязвае нарачоную: яна не можа шукаць іншых хлопцаў. Калі нехта наклеіць сабе на машыну рыбку – сімвал хрысціян, – гэта абавязвае яго ездзіць правільна, таму што кожны бачыць, што едзе хрысціянін, які не можа парушаць закон. Шлюбныя абяцанні абавязваюць мужа і жонку быць вернымі. Так і хрост абавязвае нас. Каб мы былі святымі, бо Бог наш святы (параўн. Лев 19, 1).
    Пры хрышчэнні мы атрымалі белую вопратку. Гэта яна абавязвае нас быць святымі. Каб мы перамяніліся ў адпаведнасці са словамі Евангелля Хрыста. Імкнучыся змяніць сваё жыццё ў гэты Вялікі пост, выйдзем са сваёй недасканаласці і пойдзем да дасканалага жыцця.
   
    Пане Езу Хрысце, дапамажы мне станавіцца ўсё больш дасканалым!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  310

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.