ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
20 лютага 2022 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, радасці, цярплівасці ў святарскай паслузе, шчодрых дароў Святога Духа, добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажыць кожны дзень. Шчасці Божа!Аляксандру Шэмету З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, парафіі Адамавічы і Гродна-Аўгустовак
|
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем адчуваць дабрыню і любоў ад кожнага чалавека, якога сустракаеце на сваім шляху. Жадаем Вам адвагі, каб пастаянна адкрываць людзям скарб Божых таямніц і ахоўваць тое, што даверана Касцёлу. Няхай Святы Дух асвятляе кожны Ваш дзень, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.Раману Ялоўчыку З малітвай парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог заўсёды Вам дапамагае і адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі. Жадаем няспыннай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шчырых і зычлівых людзей побач.Валянціну Хведуку Родныя: сем’і Палубок, Амяльянчык, Хвядук
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шмат сіл для абвяшчэння Божай праўды і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень душпастырскай паслугі. Няхай Езус, які паказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі Божых планаў, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары.Вячаславу Матукевічу Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Жадаем Вам трываць у Богу і жыць паўнатой Божых ласкаў. Няхай Ваша муд- расць і абвяшчаемае Божае слова дапамагаюць нам узрастаць у Любові.Аляксандру Шэмету Удзячныя парафіяне з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Брату
у сувязі са смерцю мамы перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог дадасць Вам моцы, каб перажыць цяжар страты блізкага чалавека. Яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яе душы.Вiктару Цяслоўскаму і яго родным З павагай і малітвай вернікі парафіі Ліда-Індустрыяльны
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.