ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Рэкалекцыі для мужчын перад Вялікім постам пройдуць у Баранавічах

З жыцця Касцёла

25–27 лютага ў касцёле Маці Божай Фацімскай (г. Баранавічы, пр-т Савецкі, 18) пройдуць вялікапосныя рэкалекцыі для мужчын католікаў. Тэма духоўных практыкаванняў – “Пакліканне мужчыны”.
Навошта я жыву і якая мая роля ў гэтым жыцці? Гэтае пытанне толькі на першы погляд можа здацца асабліва філасофскім і далёкім ад практыкі паўсядзённага жыцця. Насамрэч ад адказу на яго залежаць мае канкрэтныя ўчынкі тут і цяпер, маё стаўленне да жыцця і людзей, якія мяне акружаюць. Вядома ж, у пошуку адказу на гэтае пытанне памылка можа абярнуцца крыўдным расчараваннем, калі не трагедыяй усяго жыцця. Таму варта шукаць адказ у тым, што тоіць у сабе ісціну – у Божым аб’яўленні, Божым слове. Менавіта яно адводзіць мужчыну ролю абаронцы, які змагаецца, у першую чаргу, са злом духоўным. Што гэта значыць? Як выглядае гэтая барацьба? Як у ёй застацца пераможцам? На гэтыя і іншыя пытанні мужчыны паспрабуюць знайсці адказы разам з біскупам Алегам Буткевічам, ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі.
   
    Праграму рэкалекцый можна знайсці на сайце msj.by.
    Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: (8 033) 624-42-85 – Павел, (8 033) 621-66-56 – Віталь, (8 044) 733-71-67 – Viber.
   
    Рэкамендуемае ахвяраванне, якое ўключае ў сябе начлег і харчаванне, – 65.00 ВYN.
    Калі па якіх-небудзь прычынах не атрымліваецца ўдзельнічаць у рэкалекцыях тры дні, можна прыняць удзел у асобных пунктах праграмы ў зручны для Вас час.
   
    З сабой па магчымасці неабходна ўзяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку. Таксама нагадваем аб неабходнасці захавання масачнага рэжыму.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.