ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня 2024 года |
Выйсці з палёгкай на душы
У юнацтве здавалася, што лепшыя плады прыносіць добрая споведзь – такая, пасля якой адыходзіш ад канфесіянала са слязамі на вачах, бо святар сказаў столькі добрых і патрэбных слоў. Але з цягам часу гэтыя эмоцыі зніклі.
Я з удзячнасцю ўспамінаю ксяндза, да якога доўгі час хадзіла на споведзь. Перад малітвай адпушчэння грахоў ён заўсёды казаў мне словы з Евангелля: “Ідзі і больш не грашы”. Тады для мяне і раскрылася таямніца споведзі: не важна, які святар сядзіць у канфесіянале і якія словы ён скажа. Галоўнае – гэта выйсці з палёгкай на душы, з разуменнем, што грахі адпушчаныя.
Гэтае жаданне доўгай размовы са святаром у канфесіянале – нішто іншае, як жаданне псіхалагічнай парады. Хочацца, каб ты цяпер прыйшоў, сказаў усё, што на душы, і цябе адразу вылечылі. Толькі святар не псіхолаг. За 5 хвілін немагчыма зразумець сутнасць праблемы і тым больш знайсці рашэнне.
Калі я зразумела гэтую простую рэч, пачала прыходзіць да споведзі толькі па адпушчэнне грахоў. Мне цяпер няма розніцы, якімі доўгімі будуць словы святара. Але ўсё ж вельмі цешуся, калі святар нібы адчувае, які грэх клапоціць мяне больш за ўсе астатнія, і ўжо ад яго накіроўвае мяне на працу над сабой.
Часамі бывае цяжка сабрацца з думкамі і стаць у чаргу да канфесіянала. Становіцца вельмі сорамна і брыдка на душы. Але пачуццё ўнутранай вольнасці, якое з’яўляецца пасля споведзі, вартае таго, каб з комам у горле вызнаваць свае грахі. У гэтым і сэнс прабачэння – прызнацца ў сваёй слабасці. І потым адчуць “абдымкі” міласэрнага Айца.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.