ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка 2024 года |
Паўсюдны Касцёл (33)
† Канада. Канферэнцыя Біскупаў краіны абвясціла новыя даты візіту дэлегацыі прадстаўнікоў карэнных народаў у Рым для сустрэчы з Францішкам. Візіт будзе рэалізаваны ў канцы сакавіка 2022 года. У заяве епіскапату гаворыцца, што ў снежні 2021 года з прычыны хуткага распаўсюджання варыянту Omicron каранавіруса было прынята рашэнне аб пераносе візіту ў мэтах бяспекі ўсіх дэлегатаў з улікам нявызначанасці падарожжа і нестабільнай сітуацыі як у Канадзе, так і ў свеце. Чакаецца, што Пантыфік сустрэнецца з некалькімі дэлегацыямі прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на працягу тыдня. Фінальная аўдыенцыя для ўсіх удзельнікаў пройдзе ў пятніцу 1 красавіка.
† Арабскія Эміраты. Арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара ўзначаліў цырымонію адкрыцця Апостальскай нунцыятуры ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Іерарх нагадаў пра візіт Францішка ў Абу-Дабі ў 2019 годзе і заклікаў мясцовую хрысціянскую супольнасць “маліцца аб бласлаўленні ў руплівасці, цярпенні і надзеі, не паддавацца расчараванню, нават калі намаганні, здаецца, не прыносяць плёну”. Святы Пасад і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ўстанавілі поўныя дыпламатычныя адносіны ў 2007 годзе. У 2019 годзе Францішак стаў першым Папам у гісторыі, які наведаў Аравійскі паўвостраў, у прыватнасці Абу-Дабі.
† В’етнам. У В’етнаме загінуў 40-гадовы каталіцкі святар, дамініканец а. Жузэ Тран Нгок Тхань. Трагедыя здарылася ў дыяцэзіі Дак-Мот, у 40-ка кіламетрах на паўночны захад ад Кантума. Злачынца, узброены нажом, накінуўся на манаха, які спавядаў перад вячэрняй св. Імшой у касцёле. Пазней ён быў затрыманы паліцыяй. Пахаванне памерлага дамініканца прайшло 31 студзеня ў горадзе Б’енхоа. В’етнам уваходзіць у прадстаўлены нядаўна міжнароднай ініцыятывай “Open Doors” рэйтынг 50-ці самых небяспечных для хрысціян краін у свеце.
† Польшча. У Познані адкрылася цырульня для бедных. Ініцыятарамі гэтай дзейнасці з’яўляюцца Кангрэгацыя Сясцёр св. Альжбеты і “Карытас”. Альжбеткі і да гэтага часу актыўна ўдзельнічалі ў дапамозе патрабуючым, напрыклад, кіруючы сталовай. Акрамя стрыжкі валасоў, гэтае месца мае яшчэ і евангелізацыйнае значэнне. На сценах памяшкання, якое будзе выкарыстоўвацца як цырульня, размешчаны цытаты з Бібліі і словы духоўных асоб. “Мы таксама ўсталявалі тэлевізар, па якім трансліруюцца розныя сведчанні навяртання і выздараўлення ад залежнасцей. У зале чакання таксама будзе пачастунак і штосьці для чытання”, – кажа с. Юзэфа з Кангрэгацыі Сясцёр св. Альжбеты.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 86 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.