ГРОДНА
Панядзелак,
15 ліпеня
2024 года
 

VІI Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

ewangelia lk
Лк 6, 27–38
Езус сказаў сваім вучням: “Кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. Бласлаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю. Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не дамагайся звароту. Рабіце людзям так, як хочаце, каб яны вам рабілі. Бо калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за гэта падзяка? Бо грэшнікі таксама любяць тых, хто іх любіць. І калі чыніце дабро тым, хто вам чыніць дабро, якая вам за тое падзяка? І грэшнікі робяць тое самае. І калі пазычаеце тым, ад каго спадзяецеся атрымаць назад, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць столькі ж. Але вы любіце ворагаў вашых, і чыніце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога ўзамен, і будзе ўзнагарода ваша вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён ласкавы да няўдзячных і да злых. Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны. Не судзіце, і не будуць судзіць вас; не асуджайце, і не будуць асуджаць вас; прабачайце, і прабачаць вам. Давайце, і будзе дадзена вам: меру добрую, уціснутую, утрэсеную і з верхам адсыплюць вам у падол ваш. Бо якою мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана”.

Глядзець з любоўю
    Езус не толькі гаворыць пра такую любоў, якой Ён сам палюбіў кожнага чалавека. Ён дэманструе яе людзям праз усё сваё жыццё, ажно да крыжа. Хрыстос сустракаецца з людзьмі, з якімі ніхто іншы ніколі не хацеў бы кантактаваць. Прымае мытнікаў, грэшнікаў, пракажоных. Падчас сваёй мукі не сварыцца, не праклінае тых, хто бічуе Яго, дае аплявухі і крыжуе. Не абараняецца, калі ў Яго забіраюць вопратку, моліцца за сваіх пераследнікаў, просіць для іх прабачэння. Хрыстос палюбіў да канца, палюбіў да крыжа.
    Давайце паспрабуем з любоўю ставіцца да іншых кожны дзень. Паглядзім на чалавека побач з намі, як на брата ці сястру. Акажам ім міласэрнасць, бо гэтага хоча ад нас Бог: “Будзьце міласэрнымі, бо Я міласэрны” (параўн. Лк 6, 36).
   
    Гэтая ўзнагарода чакае, але там, на небе, а не тут, на зямлі. Таму, калі мы тут хочам хвалы, гонару, насычэння, багацця, пыхі, то не можам быць вучнямі Езуса з Назарэта, таму што Ён быў іншым! Ён быў пакорны, пасціўся, не шукаў грошай, не сваёй славы хацеў, але Айца, які ў нябёсах.
   
    Пане Езу Хрысце, дапамагай мне аказваць міласэрнасць іншым, а таксама глядзець на кожнага чалавека, як на брата!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.