ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

6 лютага 2022 года

Ад шчырага сэрца

sw jan bozy


❧✿❧
ЯГО ЭКСЦЭЛЕНЦЫІ КСЯНДЗУ
АРЦЫБІСКУПУ ЮЗАФУ СТАНЕЎСКАМУ
з нагоды чарговай гадавіны біскупскай сакры перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус, Найсвяцейшая Маці і Святы Дух апекуюцца Вамі, дадаюць сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, усмешка заўсёды будзе на твары, побач знаходзяцца добрыя людзі, а кожны дзень паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ
ПАЎЛУ ГЕДРОЙЦЮ
з нагоды імянін і 50-годдзя з дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб праз Божую ласку Вы ніколі не ведалі стомы. Няхай Пан адорыць Вас моцным здароўем, нязгаснай энергіяй і неабдымнай дасканаласцю ў святарскім абавязку. Няхай дары Святога Духа, нястомная апека і любоў Найсвяцейшай Маці будуць для Вас жыватворнай крыніцай на кожную хвіліну жыцця.
Вернікі парафіі Галынка
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ АЙЦУ
АНДЖЭЮ ШЧУПАЛУ
з нагоды імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на яшчэ доўгія гады жыцця, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святы заступнік падтрымлівае Вас сваім прыкладам і заўсёды дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Шчыра дзякуем за святарскую паслугу ды адданасць Богу і людзям.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новай Руды
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ
ВАЛЯНЦІНУ ХВЕДУКУ
з нагоды імянін перасылаем самыя цёплыя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай працы. Жадаем, каб на твары заўсёды ззяла ўсмешка, вочы блішчалі ад радасці, а сэрца моцна білася ад той любові, якая ў ім жыве.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беліцы
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ
ПАЎЛУ КАЛЕСНІКУ
з нагоды дня нараджэння жадаем шмат усмешак, ад якіх робіцца цёпла на душы, больш выдатных людзей, якія не дадуць Вам сумаваць (бо чым больш усмешак, тым больш цяпла), а таксама яркіх дзён, якія будуць напоўнены станоўчымі эмоцыямі і шчасцем!
Вернікі з вёсак Казярнікі і Паніжаны парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ АЙЦУ
АНДЖЭЮ ШЧУПАЛУ
з нагоды дня нараджэння і імянін складаем букет шчырых пажаданняў. Няхай добры Бог памножыць Вашу веру і блаславіць, Святы Дух шчодра адорыць мудрасцю, Маці Божая ахіне няспыннай апекай і мацярынскай любоўю, а святы заступнік спадарожнічае ва ўсіх жыццёвых справах. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, цярпеннем і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям, а кожны дар, які атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Сям’я Заяц
❧✿❧
ПАВАЖАНАЙ
СЯСТРЫ ЛЮДМІЛЕ
з нагоды 25-ай гадавіны абрання манаскай дарогі перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, радасцю і супакоем, а дабрыня і зычлівасць, якія Вы дорыце людзям, няхай заўсёды да Вас вяртаюцца. Надалей заставайцеся для нас прыкладам моцнай веры і набожнасці. Шчасці Божа!
Парафіяне касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ АЙЦУ
АНДЖЭЮ ШЧУПАЛУ
з нагоды дня нараджэння і імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці і ўсмешкі. Няхай вера стане яшчэ больш моцнай, а абвяшчаемае Божае слова яшчэ глыбей пранікае ў сэрцы вернікаў. Няхай Пан Езус бласлаўляе, а Святы Дух спадарожнічае ў кожную хвіліну жыцця. Жадаем Вам толькі сонечных дзён у службе Богу і людзям.
Студэнты і выпускнікі Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне
❧✿❧
ДАРАГОМУ КСЯНДЗУ
ВЯЧАСЛАВУ МАТУКЕВІЧУ
з нагоды дня нараджэння сардэчна жадаем натхнення Святога Духа на кожны дзень душпастырсткай паслугі і апекі Маці Божай. Няхай кожны дар, які атрымліваеш ад Усявышняга, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Мама і тата
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ ПРОБАШЧУ
ПАЎЛУ КАЛЕСНІКУ
з нагоды дня нараджэння жадаем: Светлых ранкаў, яснага сонца, Божай любові і ласкі бясконцай, Шчодрасці плёнаў, неба блакіту, Міністрантаў паслухмяных з душою адкрытай! Хай плённаю будзе Ваша дарога. Моцы і сілы ад Духа Святога. Радасць быцця мець у кожным імгненні, Шчасця, здароўя. З днём нараджэння!
Літургічная служба алтара парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ ПРОБАШЧУ
ВІКТАРУ ВЕЛІВІСУ
з нагоды дня нараджэння перасылаем шчырыя віншаванні. Жадаем шмат сіл, нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям, шчодрых ласкаў ад Усемагутнага, апекі Найсвяцейшай Маці і моцнага здароўя на доўгія гады жыцця.
Парафіяне з Грандзічаў і Путрышак

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.