|
ГРОДНА
Серада,
11 сакавіка 2026 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (24)
Моладзь мінскай катэдральнай парафіі наведала сваіх праваслаўных аднагодкаў з прыхода Усіх Святых у Мінску. Сустрэча дзвюх моладзевых супольнасцей адбылася ў сценах храма-помніка, дзе каталіцкая моладзь мела магчымасць наведаць крыпту і пастаянную экспазіцыю “Музей памяці”. Маладыя людзі задавалі адзін аднаму пытанні, якія іх цікавілі, адносна каталіцкіх і праваслаўных традыцый, літургіі і звычаяў, размаўлялі пра тое, што аб’ядноўвае хрысціян Усходу і Захаду; параўноўвалі, у чым яны падобныя і што іх адрознівае. Заключным момантам сустрэчы стала знаёмства і размова з ключаром храма Усіх Святых протаіерэем Фёдарам Поўным. Святар распавёў удзельнікам сустрэчы гісторыю свайго паклікання, а таксама пра ідэю стварэння храма-помніка. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на значэнне Божага слова ў жыцці маладога верніка. †
Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці заявіла аб жаданні супрацоўніцтва з новай старшынёй Еўрапарламента – 43-гадовай мальтыйкай Рабэртай Мэтсола. Мэтсола, жонка і маці чацвярых дзяцей, – самая маладая галава Еўрапарламента ў гісторыі і трэцяя жанчына на гэтай пасадзе. У 2020 годзе яна была віцэ-старшынёй Еўрапарламента і каардынатарам яго дыялогу з Касцёламі, рэлігіямі і неканфесійнымі арганізацыямі. Новаабраная старшыня Еўрапарламента падчас сваіх папярэдніх выступленняў выказвалася ў падтрымку сямейнай палітыкі, якая, на яе думку, сфарміруе будучыню Еўропы. Падчас удзелу ў маі 2021 года ў экуменічнай малітве яна адзначыла важнасць удзелу Цэркваў у канферэнцыі аб будучыні Еўропы. Чакаецца, што да вясны 2022 года Канферэнцыя сфармулюе высновы і кіруючыя прынцыпы для будучыні Еўропы.
Да Дня ратаўніка ў Дзятлаве ўрачыста адкрылі новы будынак, дзе размясціліся раённы аддзел МНС і пажарная аварыйна-выратавальная часць №1. У гэты дзень павіншаваць мясцовых жыхароў са знакавай падзеяй, а таксама падзякаваць ратаўнікам за службу прыбыло шмат гасцей. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі духавенства – Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якія блаславілі новы будынак, дзе будуць працаваць ратаўнікі чалавечых жыццяў. Kаталіцкі Касцёл на мерапрыемстве прадстаўляў пробашч дзятлаўскай парафіі кс. Здзіслаў Пікула SDB.| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 296 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




