ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (32)

Варта ведаць


   † ІСПАНІЯ. Касцёл прызнаў, што амаль 1 000 аб’ектаў нерухомасці ў краіне былі заняты ім без доказу таго, што яны па праву яму належалі. Прадстаўнікі Касцёла адзначылі, што цяпер пачнецца працэс “рэгулявання” маёмасці, у выніку чаго яна перайдзе ў рукі дзяржавы. Дэталі прысваення былі прадстаўлены ў сумеснай заяве Канферэнцыі біскупаў Іспаніі і ўрадавага боку.

    † ПОЛЬШЧА. Кармэліткі босыя знаходзяцца ў краіне ўжо 410 гадоў. Цяпер сёстры з Закапанэ плануюць пабудаваць новы кляштар, гасцявы дом і пустэльню ў Строжы. Зараз у закапанскім кляштары налічваецца 14 сясцёр. Супольнасць рыхтуе праект будаўніцтва новага кляштара: “Просячы дапамогі ў св. Юзафа, мы знайшлі зямлю ў прыгожай вёсцы Строжа, недалёка ад Добрай, і там жадаем працягнуць сваё пакліканне. У Бескідзе Высповым мы хочам стварыць прытулак для ўсіх, хто шукае сэнсу, прыгажосці, праўды і супакою ў цесных адносінах з Богам на малітве. Таму, акрамя кляштара, плануем пабудаваць гасцявы дом і пустэльню, дзе наведвальнікі змогуць правесці некалькі дзён пры нашай супольнасці, молячыся разам з намі ў капліцы”.
   
   † ІНДЫЯ. Быў апублікаваны даклад пра ганенні на хрысціян у краіне. За апошнія 9 месяцаў тут адбылося каля 300 нападаў на хрысціянскія меншасці. Індуісцкія радыкальныя групоўкі асабліва падбухторвае нацыяналістычная партыя дзейнага прэм’ер-міністра Нарэндры Модзі. Біскуп Освальд Льюіс з Джайпура звярнуў увагу на тое, што Індыя – гэта краіна, дзе паважаюць усе рэлігіі, паслядоўнікі якіх стагоддзямі жылі разам у згодзе і міры. Аднак у апошнія гады меншасці, асабліва хрысціяне і мусульмане, сталі аб’ектам нападаў з боку радыкалаў, якія імкнуцца дэстабілізаваць краіну. 
   
   † ІТАЛІЯ. Італьянскія каталіцкія ўрачы ў рашучым закліку супраць эўтаназіі, якая практыкуецца ў краіне, падкрэсліваюць: “Не будзем забіваць! Нялюдскія дзеянні нельга блытаць з міласэрнасцю”. У сваім маніфесце яны пішуць, што замест таго, каб выбіраць паміж жыццём больш ці менш вартым пражывання, трэба ўмацоўваць сістэму паліятыўнай дапамогі і ахінуць падтрымкай сем’і, дзе часта не спраўляюцца з доглядам за хворымі і дзе самі хворыя адчуваюць сябе цяжарам для грамадства.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.