ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Малітва аб еднасці хрысціян у Гродне

З жыцця Касцёла

Дэвізам сёлетняга Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян сталі словы з Евангелля паводле св. Мацвея: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Mц 2, 2).
У межах Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій горада над Нёманам.
У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў, Евангелічна-лютэранскай супольнасці, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова”.
    Падчас набажэнства біскуп Аляксандр Кашкевіч у сваім слове прыгадаў дэвіз сёлетняга Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян, якім з’яўляюцца словы з Евангелля паводле св. Мацвея: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Mц 2, 2).
    “Будзем прасіць Пана, каб мы, будучы Яго вернымі і руплівымі вызнаўцамі, станавіліся для іншых людзей святлом, якое вядзе да Хрыста. Будзем шчыра шкадаваць і ў пакоры сэрца перапрашаць Пана за тое, што падзелы паміж намі, хрысціянамі, азмрочваюць ззянне гэтага святла”, – заахвоціў біскуп усіх прысутных. Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян з’яўляецца часам ласкі, бо заклікае ўсвядоміць грэх падзелу, які раз’яднаў вызнаўцаў Хрыста, а таксама адчуць патрэбу малітвы і намаганняў, каб супольна пераадолець падзелы і разам вызнаваць веру ў Збаўцу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.