ГРОДНА
Серада,
17 ліпеня
2024 года
 

Жыла ў цені брата

Хрысціянскія традыцыі

scholastykaЛітургічны ўспамін св. Схаластыкі, панны, адзначаецца 10 лютага
Практычна адзінай крыніцай звестак аб жыцці святой Схаластыкі служаць “Дыялогі” св. Рыгора Вялікага.
У сярэдзіне V стагоддзя жыла ў Італіі сумленная шляхетная сям’я. Доўгі час сужэнцы не мелі дзяцей, але нарэшце Пан Бог блаславіў іх і ў сям’і нарадзілася двое дзяцей – блізняты, якія заклалі ў Касцёле падмурак манаскіх структур. Гэта былі святыя Бенедыкт і Схаластыка.
Мы мала ведаем пра жыццё св. Схаластыкі, бо яна жыла ў цені свайго брата – св. Бенедыкта, які ўвайшоў у гісторыю Хрыстовага Касцёла як заснавальнік і фундатар манаскага жыцця ў Заходняй Еўропе са знакамітай лацінскай максімай бенедыктынцаў: “Ora et labora” (Маліся і працуй).
    Святыя Бенедыкт і Схаластыка нарадзіліся каля 480 года ў багатай хрысціянскай сям’і ў Нурсіі (Умбрыя, Італія). Жыццё Схаластыкі было адзначана своеасаблівым захапленнем і перайманнем учынкаў брата-блізнюка.
    Спачатку яна суправаджала яго ў падарожжах, наследуючы яго адданасці Богу. Калі Бенедыкт заснаваў першы кляштар у Субіяка, яго сястра заснавала жаночы ордэн, які грунтаваўся на той жа рэгуле.
    Да сёння ў Пломбарыоле непадалёк Субіяка існуюць два манастыры: мужчынскі св. Бенедыкта і жаночы св. Схаластыкі. У гэтай мясцовасці таксама можна ўбачыць грот, дзе сустракаліся святыя.
   
У месцы, дзе з’явіліся на свет Схаластыка і Бенедыкт, сёння знаходзіцца касцёл, у падвале якога можна паглядзець на частку іх роднага дома.

   Схаластыка нарадзіліся каля 480 года ў багатай хрысціянскай сям’і ў Нурсіі (Умбрыя, Італія). Жыццё Схаластыкі было адзначана своеасаблівым захапленнем і перайманнем учынкаў брата-блізнюка.
    Спачатку яна суправаджала яго ў падарожжах, наследуючы яго адданасці Богу. Калі Бенедыкт заснаваў першы кляштар у Субіяка, яго сястра заснавала жаночы ордэн, які грунтаваўся на той жа рэгуле.Св. Схаластыка на працягу ўсяго жыцця была духоўна звязана  са сваім братам – св. Бенедыктам
    Да сёння ў Пломбарыоле непадалёк Субіяка існуюць два манастыры: мужчынскі св. Бенедыкта і жаночы св. Схаластыкі. У гэтай мясцовасці таксама можна ўбачыць грот, дзе сустракаліся святыя. Яны сустракаліся, каб падзяліцца сваімі заўвагамі адносна рэгулы і манаскага жыцця, а таксама паразмаўляць пра “справы неба і зямлі”. І звычайна бывала так, што калі ўжо адбылася сустрэча, то дыялог паміж імі мог цягнуцца нават некалькі дзён. Яны не змянілі сваю звычку таксама пасля пераезду ў Касіна, дзе – па традыцыі – Схаластыка таксама заснавала жаночы манастыр побач з мужчынскім. У паданнях пра жыццё Схаластыкі і Бенедыкта захавалася апісанне іх апошняй сустрэчы. Сястра, усведамляючы надыходзячую смерць, зацягнула сустрэчу з братам.
   
Да св. Схаластыкі звяртаюцца як да абаронцы ад навальніц, бур і ўраганаў.

    Калі нарэшце наблізілася ноч і Бенедыкт сабраўся сыходзіць, яна папрасіла яго застацца яшчэ. Калі брат рашуча адмовіўся, Схаластыка папрасіла Бога паслаць лівень, які б перашкодзіў Бенедыкту вярнуцца ў кляштар. Калі была выслухана, яна сказала: “Я прасіла цябе, а ты адмовіўся мяне слухаць.
    Таму я звярнулася да Бога, і была пачута”.
    Святая памерла праз некалькі дзён, 10 лютага 547 года, у сваім манастыры ў Монтэ-Касіна. Як распавядае св. Рыгор Вялікі, які запісаў жыццярыс св. Бенедыкта, праз тры дні Бенедыкт убачыў яе душу ў бачанні ў выглядзе белай галубкі, якая ўздымалася ў неба. Ён паслаў за целам сваёй сястры і паклаў яго ў падрыхтаваную для сябе магілу. Сам Бенедыкт памёр 21 сакавіка таго ж года – яго пахавалі разам з сястрой.
    Схаластыка лічыцца духоўнай маці ўсіх жаночых бенедыктынскіх кляштараў і тых, якія выходзяць з бенедыктынскіх галін. Акрамя таго, яна з’яўляецца заступніцай гарадоў Ле-Ман і Субіяка.
    Іканаграфія найчасцей паказвае святую з голубам, а рэлігійнае мастацтва перадае яе ў бенедыктынскім хабіце. Яе атрыбутамі з’яўляюцца крыж, кніга або посах абатысы.
    Дык папросім св. Схаластыку, каб – як і яна – мы ўглядаліся ў добрыя прыклады і ўмелі ім наследаваць, пераймаць.
    Папросім, каб яна ахоўвала нас ад ураганаў і іншых стыхійных бедстваў, якія наносяць сур’ёзны ўрон. Няхай падтрымлівае нас сваёй малітвай, каб мы ў сваім жыцці пераймалі яе прастадушны, надзейны давер да Бога.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  168

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.