ГРОДНА
Нядзеля,
27 красавіка 2025 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (23)

Каб ушанаваць гэтую важную гістарычную падзею ў духоўна-рэлігійным жыцці, 20 студеня ў Мінску, Полацку, Вільні, Варшаве, Падуі і Празе адбудуцца ўрачыстыя цэлебрацыі св. Імшы.
Плануецца, што ў кожнай краіне літургію ўзначаляць высокія касцёльныя іерархі: у Празе – кардынал Дамінік Дука, у Варшаве – біскуп Міхал Яноха, дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі, у Вільні – біскуп Арунас Паняшкайціс, дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі. У Беларусі адпаведныя набажэнствы ўзначаляць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Алег Буткевіч. †

Можа, хтосьці лічыць, што, спрабуючы дапамагчы свайму дзіцяці па-сапраўднаму перажыць св. Імшу, ён сам сябе абдзяляе, бо не мае магчымасці глыбока, напоўніцу перажыць набажэнства. Але ж давесці вашых дзяцей да Бога – гэта і ёсць ваша бацькоўскае пакліканне! Бог паклікаў вас стаць бацькам ці маці гэтага дзіцяці. Памятайце таксама, што літургія – гэта супольная малітва, а не прыватная, а ваша дзіця – удзельнік супольнасці. Мэта вашай выхаваўчай дзейнасці – паказаць дзіцяці вартасць літургіі. Калі на нядзельнай св. Імшы дзіця будзе адчуваць любоў, то яно зробіць усё, каб заўсёды ў ёй удзельнічаць.

Біскуп Даменіка Магавэра, пастыр Мадзара-дэль-Вала лічыць, што роля гэтых асоб страціла свой духоўны сэнс, а іх прысутнасць на літургіі стала выключна фармальнай. Кіраўнік сіцылійскай дыяцэзіі не першы італьянскі біскуп, які прыняў такое рашэнне. Ён падкрэсліў, што пры выбары хросных іх вера ўсё часцей адыходзіць на другі план, хоць іх задача – дапамагчы дзіцяці жыць сваёй верай. Біскуп Магавэра звярнуў увагу на ўсё большую крывадушнасць у гэтым аспекце, таму ён перакананы, што лепш часова спыніць традыцыйную практыку. “Калісьці хросныя бацькі адыгрывалі важную ролю. Цяпер значэнне мае толькі канверт, а не глыбокі духоўны сэнс”, – адзначыў іерарх.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 249 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.