ГРОДНА
Субота,
25 мая
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (23)

Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў БеларусіСёлета спаўняецца 500 гадоў з часу выдання Францішкам Скарынам “Малой падарожнай кніжыцы”. Надрукаваная ў 1522 годзе ў Вільні, яна стала, па сутнасці, першым малітоўнікам для вернікаў, выдадзеным на беларускай мове. З нагоды юбілею выдання ў Літве 2022 год абвешчаны Годам Францішка Скарыны.
    Каб ушанаваць гэтую важную гістарычную падзею ў духоўна-рэлігійным жыцці, 20 студеня ў Мінску, Полацку, Вільні, Варшаве, Падуі і Празе адбудуцца ўрачыстыя цэлебрацыі св. Імшы.
    Плануецца, што ў кожнай краіне літургію ўзначаляць высокія касцёльныя іерархі: у Празе – кардынал Дамінік Дука, у Варшаве – біскуп Міхал Яноха, дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі, у Вільні – біскуп Арунас Паняшкайціс, дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі. У Беларусі адпаведныя набажэнствы ўзначаляць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Алег Буткевіч.

часопіс “Ave Maria”    Літургія св. Імшы зазвычай прызначана для дарослых удзельнікаў і не дазваляе малым дзецям зразумець усю яе значнасць. I тады паўстае практычнае пытанне: “Ці павінны бацькі браць з сабой на св. Імшу дзяцей?”. Рабіць гэта варта.
    Можа, хтосьці лічыць, што, спрабуючы дапамагчы свайму дзіцяці па-сапраўднаму перажыць св. Імшу, ён сам сябе абдзяляе, бо не мае магчымасці глыбока, напоўніцу перажыць набажэнства. Але ж давесці вашых дзяцей да Бога – гэта і ёсць ваша бацькоўскае пакліканне! Бог паклікаў вас стаць бацькам ці маці гэтага дзіцяці. Памятайце таксама, што літургія – гэта супольная малітва, а не прыватная, а ваша дзіця – удзельнік супольнасці. Мэта вашай выхаваўчай дзейнасці – паказаць дзіцяці вартасць літургіі. Калі на нядзельнай св. Імшы дзіця будзе адчуваць любоў, то яно зробіць усё, каб заўсёды ў ёй удзельнічаць.
   
   
Беларуская рэдакцыя  Біскуп чарговай італьянскай дыяцэзіі вырашыў адмовіцца ад хросных бацькоў падчас сакраманту хросту. Пастанова ўжо ўступіла ў сілу і будзе дзейнічаць на працягу трох гадоў.
    Біскуп Даменіка Магавэра, пастыр Мадзара-дэль-Вала лічыць, што роля гэтых асоб страціла свой духоўны сэнс, а іх прысутнасць на літургіі стала выключна фармальнай. Кіраўнік сіцылійскай дыяцэзіі не першы італьянскі біскуп, які прыняў такое рашэнне. Ён падкрэсліў, што пры выбары хросных іх вера ўсё часцей адыходзіць на другі план, хоць іх задача – дапамагчы дзіцяці жыць сваёй верай. Біскуп Магавэра звярнуў увагу на ўсё большую крывадушнасць у гэтым аспекце, таму ён перакананы, што лепш часова спыніць традыцыйную практыку. “Калісьці хросныя бацькі адыгрывалі важную ролю. Цяпер значэнне мае толькі канверт, а не глыбокі духоўны сэнс”, – адзначыў іерарх.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   У Навагрудку адбыліся курсы “Акадэмія трубы” для моладзі з музычным талентам. Заняткі пры касцёле св. Міхала Арханёла правёў лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра “Tiroler Fiestspiele Erl Orchestra” ў Аўстрыі Аляксандр Ахрэмка. Гэтыя курсы, якія праводзяцца ў Беларусі ўжо не першы раз у розных месцах (звычайна пры каталіцкіх святынях), ладзяць знакамітыя музыкі на чале з галоўным арганізатарам Аляксандрам Ахрэмкам. Мерапрыемства звычайна складаецца з дзвюх частак: заняткаў і канцэрта.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  221

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.