ГРОДНА
Пятніца,
20 верасня 2024 года |
Касцёл "у трэндзе", а моладзі менш?
Чым далей крочыць прагрэс, тым цяжэй утрымаць моладзь у Касцёле. Усё традыцыйнае ўспрымаецца як нецікавае і нямоднае. Аднак сённяшняя моладзь, як мне падаецца, больш шукае праўды. Ёсць шмат тых, хто верыць, але не можа знайсці ў Касцёле сваё месца. †
Робіцца ўсё, каб быць “у трэндзе”. Ужо ў часы майго быцця ў моладзевай парафіяльнай супольнасці (а гэта пачалося 10 гадоў таму) мы збіраліся глядзець фільмы, пасля якіх абавязкова заставалася думка на разважанне; дзяліліся рэлігійнымі карцінкамі ў сацыяльных сетках і пісалі ў суполкі малітоўныя просьбы.
За каўбаскамі і гарбатай размаўлялі пра духоўнае, даведваліся цікавыя гісторыі з жыцця святых і з жыцця нашых сясцёр і святароў.
Сёння я бачу, што Касцёл пайшоў яшчэ далей: парафіі, святары, сёстры і нават біскупы камунікуюць з моладдзю праз сацыяльныя сеткі. З-за пандэміі з’явіліся анлайн-катэхезы і нават анлайн-ружанцы. Сёння ёсць вялікі выбар ксяндзоў-блогераў, якія праводзяць анлайн-рэкалекцыі, публікуюць штодзённыя разважанні над Евангеллем… Аднак мне падаецца, што ў беларускім Касцёле ўсё роўна моладзі становіцца менш. Напэўна, гэта звязана з разнастайным выбарам анлайн-сустрэч, удзельнічаючы ў якіх маладзёны не бачаць неабходнасці сустракацца ў рэальнасці. Але ж тады не будуецца супольнасць, якая мае вельмі важнае значэнне для хрысціянскага развіцця.
Мне вельмі пашанцавала сталець у сапраўднай супольнасці.
На працягу васьмі гадоў змяняліся святары, сёстры, моладзь, але тыя сябры, якіх я пазнала ў супольнасці, да сёння побач.
Мы сустракаемся ў розных гарадах і краінах, дзелім нашы перамогі і слёзы, молімся адзін за аднаго, асабліва ў час патрэбы. Пры гэтым заўсёды ўспамінаем наш час у супольнасці, калі разам ездзілі на Дні моладзі, хадзілі ў пілігрымкі і рабілі ўрокі “на сальцы”.
Я далей падтрымліваю сувязь з сёстрамі і ксяндзамі, якія мяне выхавалі. Мае бацькі высылаюць ім віншаванні са святамі і з удзячнасцю ўспамінаюць іх ролю ў маім узрастанні.
Мне вельмі сумна глядзець, як моладзь не хоча сёння будаваць супольнасць у Касцёле.
Іх удзел у жыцці парафіі вельмі часта заканчваецца ўдзелам у св. Імшы, а можна было б пайсці ў міністранты ці ў хор. Тады жыццё адкрые шмат новых магчымасцей: розныя паездкі, незлічоная колькасць знаёмстваў і вельмі добры вопыт. Але самае каштоўнае – духоўнае развіццё.
Бацькі жа могуць быць спакойнымі: у каталіцкім асяроддзі іх дзеці не трапяць у гэтак званую “дрэнную кампанію”, адкрыюць для сябе новыя хобі і на вачах будуць станавіцца лепшымі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 103 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.