IV Звычайная нядзеля

 |  кс. Юрый Марціновіч  |  Разважанні з Божым Словам
hfpdf
Лк 4, 21–30
Езус пачаў гаварыць у сінагозе: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”. І ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: “Ці не сын Юзафа гэта?”. І Ён сказаў ім: “Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у тваёй бацькаўшчыне, тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме”. І сказаў: “Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоў было ў Ізраілі ў дні Іллі, калі зачыненым было неба тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. І да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да жанчыны, удавы, у Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных у Ізраілі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача Наамана Сірыйца”. Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго.
    Але Ён, прайшоўшы паміж іх, адышоў.

Адкрыцца на Бога
    Прыход Езуса ў Назарэт – гэта пілігрымка да каранёў, вяртанне ў тое месца, дзе Слова стала Целам. Тут Ён спазнаў гісторыю, традыцыі і мову.
    Гэта месца сустрэчы з Богам у сямейнай супольнасці, дзе важную ролю адыгралі чалавечыя і боскія карані. Езус ідзе туды, быццам нешта забыўся.
    Быццам хоча дапоўніць успамін, там здзяйсняе свае прарочыя прыміцыі.
    Таму не дзіўна, што мы бачым і чуем Хрыста, які навучае ва ўласным сямейным асяроддзі ў Назарэце, таму што Ён заўсёды прыходзіць і вучыць “сваіх”. Сваімі назваў тых, хто выконвае Яго волю. “Не кожны, хто кажа Мне: «Пане, Пане», увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах” (Мц 7, 21).
    Езус, наш Збаўца, любіць кожнага, нават паганца і малавернага.
    Не важна паходжанне чалавека, яго гісторыя жыцця, культура, мова – мы ўсе аднолькавыя для Бога, мы Яго любімыя дзеці.
    Давайце вучыцца кожны дзень прымаць Езуса ў сваё жыццё. Няхай Ён стане самым галоўным у нашых сем’ях і няхай заўсёды будзе нам патрэбны.
   
    Пане Езу Хрысце, учыні мяне здольным выконаць Тваю волю з адкрытым сэрцам і з радасцю!
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top