ГРОДНА
Пятніца,
01 сакавіка
2024 года
 

III Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Лк 1, 1–4; 4, 14–21
Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны. У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. І прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: “Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным, і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана”. Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”.

Адкрыцца на збаўленне
    Езус Хрыстус прыносіць чалавецтву Добрую Навіну. Прыносіць магчымасць перажыць пілігрымку па гэтым свеце ў іншым ракурсе, у перспектыве вечнасці. Вось чаму Ён прыйшоў на зямлю і чаму прыходзіць да нас падчас кожнай Эўхарыстыі. Ён наша збаўленне. Мы ахоплены Яго любоўю, якую пацвердзіў на крыжы.
    Людскі шлях поўны розных перашкод. Мы не заўсёды здольныя пераадолець іх самастойна, але заўсёды можам зрабіць гэта разам з Езусам, з Яго ласкай.
    З моманту хросту чалавека пастаянна суправаджае Хрыстова сцверджанне, што Ён палюбіў нас бясконцай любоўю і ніколі не забудзе пра нас.
    Гэтыя словы мы чуем пры розных нагодах: калі прымаем сакраманты, на малітве, у кожным добрым слове бліжняга. Людзі падводзяць, а слова Езуса ніколі не падводзіць. Гэта мы сыходзім, бо думаем, што справімся самастойна, паводле сваіх уяўленняў. Больш верым чалавечаму слову, чым слову самога Бога.
    Просьма Езуса, каб Добрая Навіна заўсёды дасягала нашых сэрцаў, каб мы былі адкрытыя на дзеянне Яго збаўчай ласкі. Няхай розныя перашкоды не заглушаць Божае слова, якое мае моц змяняць нас, наша асяроддзе і тых, хто блізкі нашаму сэрцу.
   
    Пане Езу Хрысце, дазволь мне адкрываць сваё сэрца на дзейнасць Тваёй збаўчай ласкі!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  306

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.