ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

9 студзеня 2022 года

Ад шчырага сэрца

9 студзеня. ХРОСТ ПАНА


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Біскупу Антонію Дзям’янку
жадаем моцнага здароўя, радасці, патрэбных Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка. Няхай Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач.
Былыя парафіяне з Навагрудка
❧✿❧
Паважанай Сястры Луцыі
жадаем моцнага здароўя, радасці, нястомнага запалу і задавальнення ад выконваемай паслугі, зычлівых людзей, а таксама дапытлівых і адкрытых дзіцячых сэрцаў. Няхай Мрыя атуляе Вас сваёй любоўю і апекай, а святая заступніца знаходзіцца побач.
Парафіяне касцёла св. Казіміра ў Ліпнішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму
жадаем моцнага здароўя, бязмежных духоўных сіл, стойкасці, доўгіх гадоў жыцця, плённай паслугі на ніве Пана і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
Парафіяне капліцы ў Масалянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яўгену Учкуронісу
жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, мужнасці, добрых і спагадлівых вернікаў. Няхай Пан Бог дадае Вам моцы, Святы Дух надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам на святарскім шляху, а Маці Божая заўсёды аберагае.
Парафіяне, апостальства “Маргарытка”, Легіён Марыі, Маці ў малітве і Ружанцовыя колы парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Біскупу Аляксандру Кашкевічу,
Ксяндзам Каноніку Здзіславу Вэдэру,
Паўлу Шчарбіцкаму,
Артуру Ляшнеўскаму,
Казіміру Мураву,
Аляксандру Мятліцкаму,
Віктару Захарэўскаму,
Алегу Каралёву,
Алегу Жураўскаму,
Уладзіславу Сурвілу
і Яўгену Учкуронісу
жадаю, каб навароджаны Збаўца адарыў Вас сваімі дарамі: здароўем, радасцю, душэўным супакоем. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, вядзе праз жыццё і дапамагае пераадольваць усе цяжкасці.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Гедройцю
жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе на далейшыя гады паслугі на карысць Богу і людзям, а міласэрны Пан узнагародзіць за адданую працу ў нашай парафіі.
Вернікі парафіі Галынка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Сарэлу
жадаем радасных і добрых свят Божага Нараджэння, мноства шчаслівых хвілін, сілы і мудрасці ў новым годзе. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на доўгія гады служэння Богу і людзям, а Маці Божая нястомна апекуецца.
Станіслава Сідаровіч, Люцыя Лабэцкая, Марыя Вішнеўская і Марына Скорб з парафіі Воўпа
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Алегу Яновічу
жадаем, каб навароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорваў Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, радасцю і душэўным супакоем, дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў, а Панна Марыя каб па-мацярынску апекавалася Вамі на працягу ўсяго жыцця.
Парафіяне з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Здзіславу Пікулу
жадаем, каб Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацніў Вас у веры, надзеі і любові, а святло Святога Духа ніколі не згасла ў Вашым сэрцы. Для нас Вы заўсёды будзеце яснай зоркай, якая ззяе кожнаму чалавеку любоўю, дабрынёй і цеплынёй.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Чэславу Паўлюкевічу
жадаем здзяйснення ўсіх мар, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы, які запальвае ўсё вакол Вас шчасцем і радасцю. Няхай нават самае нязначнае Ваша дзеянне дазваляе надалей укараняць духоўнасць еднасці, ствараючы з Касцёла дом і школу камуніі.
Парафіяне з Росі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Раману Ялоўчыку
жадаем, каб заўсёды хапала сіл, запалу і стойкасці ў душпастырскай паслузе. Няхай навароджанае Дзіцятка Езус бласлаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця і адорвае патрэбнымі ласкамі, а міласэрная Маці мае ў сваёй апецы.
Вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Паўлу Калесніку,
Анджэю Ганчару,
Дзянісу Бразінскаму,
Яну Гавецкаму,
Артуру Валчкевічу,
Віталію Цыбульскаму,
Алегу Яновічу,
Сёстрам Ірэне,
Марыі і Зоф’і
жадаем, каб навароджаны Збаўца заўсёды валадарыў у Вашым сэрцы, даючы сіл у службе Богу і людзям. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская зычлівасць заўсёды спадарожнічаюць Вам.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Уладзіміру Гуляю,
Віталію Сідорку,
Раману Вайцяховічу,
Марэку Занеўскаму,
Дыякану Уладзіславу Малышку,
Сёстрам Галіне Занеўскай,
Дануце Бяленік і ўсім,
хто паходзіць з нашай парафіі,
жадаем, каб Бэтлеемская зорка асвячала Ваш шлях, навароджаны Хрыстос адорваў супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекавалася ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух шчодра ўдзяляў свае дары. Радасных свят і шчаслівага новага года!
Касцёльны камітэт, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Ліды-Фары
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Жураўскаму
жадаем нязгаснай веры, дароў Духа Святога, Хрыстовай падтрымкі ў кожную хвіліну, ласкі ад Пана Бога на светлым шляху ў Нябесную Краіну. Няхай навароджаны Збаўца адорыць Вас здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а таксама ахіне дабрынёй і зычлівасцю ад людзей навокал.
Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Каноніку
Віктару Велівісу
і Сястры Паўліне
жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і добразычлівых людзей побач. Няхай здароўе, радасць і супакой ніколі Вас не пакідаюць.
Вернікі парафіі св. Роха ў Грандзічах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу
Алегу Яновічу і Леону Лішку,
Айцам Вальдэмару Слоту
і Валерыю Мазюку
жадаем вялікай радасці ад кожнага дня службы, а таксама сіл і здароўя. Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае Вас, а Найсвяцейшая Маці і Езус Хрыстус будуць для Вас падтрымкай у штодзённым служэнні Богу і людзям.
Спадарыня Яніна з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Адамовічу
жадаем, каб навароджаны Збаўца даў Вам сіл і моцнага здароўя на нялёгкім шляху, па якім Вы крочыце ўжо 17 гадоў, каб Святы Дух адарыў Вас сваімі шчодрымі ласкамі, а Маці Божая нястомна апекавалася.
Парафіяне з в. Гінэлі, парафія Нача
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Генрыху Яблонскаму
жадаем, каб навароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адарыў Вас сваімі ласкамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай да Пана.
Парафіяне з Забалаці
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Дзмітрыю Несцеру,
Віктару Савіцкаму
і Юрыю Марціновічу
жадаем моцнага здароўя, радасці, поспехаў, сіл і стойкасці ў складаныя хвіліны жыцця. Няхай навароджаны Езус Хрыстус адорвае Вас усімі патрэбнымі ласкамі і ўзмацняе ў нялёгкім служэнні, а Святы Дух атуляе сваім святлом кожны дзень.
Вернікі капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважаным Сёстрам
Марыі Стасевіч,
Ірыне Барцэвіч,
Вераніцы Блізнюк,
Тэрэзе Сольнічэк,
Валянціне Кот,
Юліі Клявец,
Мар’яне Алешчык,
Філатэі Ціхановіч,
Аляксандры Арэшка,
Агаце Смольскай
і Клары Волчэк
жадаю, каб жыццё было напоўнена святлом і любоўю, а Дзіцятка Езус вяло Вас прыгожай дарогай, адорваючы збаўленнем і цярплівасцю.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яўгену Барысюку
жадаем, каб Пан Езус, Святы Дух і Маці Божая былі Вашымі самымі блізкімі Памочнікамі ў будаванні Божага Валадарства на зямлі. З нагоды імянін жадаем таксама мудрасці, радасці, шчасця, запалу ў служэнні Богу і людзям, добрага настрою і моцнага здароўя.
Парафіяне касцёла св. Андрэя Баболі ў в. Казловічы і рэлігійная супольнасць Святой Сям’і ў аг. Верцялішкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Кучынскаму
жадаем, каб навароджанае Божае Дзіця адорвала Вас сваімі ласкамі, напаўняла супакоем, радасцю, любоўю і бласлаўляла кожны дзень, каб Маці Божая прытуляла да свайго сэрца і дадавала сіл служыць Богу і людзям, а Бэтлеемская зорка паказвала самы прыгожы шлях да Пана.
Малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Канапельку
жадаем моцнага здароўя, поспехаў, сонечных дзён, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця.
Парафіяне са Студзенікаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Ігару Анісімаву
жадаем моцнага здароўя, супакою, шчодрых Божых ласкаў. Няхай міласэрны Бог аберагае, Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях, а Дзіцятка Езус і Найсвяцейшая Маці нястомна бласлаўляюць.
Малітоўная група касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Руслану Мазану
жадаем, каб навароджаны Езус стала валадарыў у Вашым сэрцы, дадаючы сілы ў службе Богу і людзям. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і ахоўвае ад зла.
Сем’і Гайдук і Прудзілка
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Прэлату
Вітольду Лазавіцкаму
і Айцу Казіміру Енджэйчаку
жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езуса і апекі Святой Сям’і на ўвесь 2022 год. Шчасці Божа!
Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу
Андрэю Ядкоўскаму,
Юзафу Гензу,
Андрэю Врублеўскаму,
Эдуарду Пяцельчыцу,
Змітру Чарнелю,
Максіму Лабкову
і Ксяндзу Паўлу Аляскевічу
жадаем шчодрых дароў Святога Духа. Няхай навароджаны Збаўца адорыць Вас сваім бласлаўленнем на кожны дзень, добрым здароўем, душэўным супакоем і патрэбнымі ласкамі ў паслузе на ніве Пана, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі атуляе Вас сваёй апекай і бароніць ад зла.
Фрацішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, цярплівасці і моцы на кожны дзень жыцця. Няхай Божае Дзіця адорыць Вас усімі ласкамі, а Анёлы пакажуць карацейшы шлях да Бэтлеемскай стаенкі.
Яна, Валерый і Вераніка
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Аляксандру Раманоўскаму,
Яну Варанецкаму
і Андрэю Зайко
жадаем добрага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою, рэалізацыі планаў і намераў, сапраўднай радасці ад выканання святарскай паслугі. Няхай маленькі Езус адорыць Вас сваёй сілай і любоўю, а святло Бэтлеемскай зоркі свеціць Вам кожны дзень.
Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Андрэю Шчупалу
жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя, радасці і супакою ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі штодзённа, а Бэтлеемская зорка ўказвае дарогу да Пана.
Сем’і Заяц, Пішкун і ўся парафія
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Вячаславу Матукевічу
жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця. Няхай Хрыстос бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу. Радасных Свят і шчаслівага новага года!
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Яну Рэйшалю
жадаем Божага бласлаўлення, аптымізму, моцнага здароўя, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі заўсёды, а навароджанае Дзіцятка Езус адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі.
Сям’я Рудзевіч з Жалудка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
жадаем, каб навароджаны Збаўца адорваў Цябе сваімі ласкамі, напаўняў супакоем, радасцю, любоўю і бласлаўляў кожны Твой дзень, каб Панна Марыя апекавалася Табой, а Бэтлеемская зорка паказвала шлях да Пана.
Родныя
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу
Паўлу Астукевічу
і Антонію Адамовічу, а таксама дарагім Сёстрам
жадаем, каб прыйсце ў свет Хрыста прынесла з сабой радасць, супакой, надзею і любоў ад усіх людзей. Няхай Пан Бог Вас бласлаўляе і дапамагае перажываць усе цяжкасці, а Святы Дух пранікае ў глыбіню сэрца і напаўняе Вашы дні сваімі дарамі.
Парафіяне з Індуры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Гавецкаму
жадаем добрага настрою, доўгіх гадоў жыцця, сілы і падтрымкі ў душпастырскай паслузе, а таксама шчодрых Божых ласкаў. Няхай Божае святло асвячае Вашу жыццёвую дарогу. Вы заўсёды ў нашых сэрцах, думках і малітвах!
Вернікі парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Рушніцкаму
жадаем, каб Бог блаславіў Ваш шлях, Святы Дух асвячаў яго, а Маці Божая апекавалася Вамі. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы, паслуга прыносіць задавальненне і шчодры плён, супакой і надзея напаўняюць сэрца, а ўсмешка і прыхільнасць да людзей стануць натхняльнай сілай і спадарожнічаюць акружаючым.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Каробчыцаў ды навакольных вёсак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Генадзю Лаўніковічу
прагнем выказаць словы шчырай удзячнасці за сціпласць, адказнасць, разуменне, мудрасць і ўменне размаўляць з людзьмі. Няхай навароджаны Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем. Дзякуем бацькам за сына святара!
Сям’я Вайчык
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
Казіміру Енджэйчаку
і шаноўнай Арганістцы
жадаем патрэбных ласкаў ад навароджанага Збаўцы свету. Няхай Ваша здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, сілы – бясконцымі, а побач будуць зычлівыя людзі. Сардэчна дзякуем Пробашчу за добрае сэрца і абвяшчэнне Божага слова дзецям, а Арганістцы – за прыгожы спеў і шчырую малітву.
Вернікі з в. Плоскаўцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.