ГРОДНА
Аўторак,
25 студзеня
2022 года
 

Перадаць Добрую Навіну свайму дзіцяці

На шляху да святасці

Я бываў на розных сустрэчах, дзе ў якасці задання казалі знайсці ў сабе 5 цнот і 5 рэчаў, якія хочацца выправіць.
    Рэдка хто з удзельнікаў мог знайсці адказ пра свае цноты. А вось пра тое, што выправіць – лёгка. Хіба што большасці з нас лягчэй заўважаць у сабе дрэннае, чым добрае. І, як звычайна, гэтая асаблівасць сягае каранямі ў дзяцінства, калі дзіцю кажуць, што ён зрабіў штосьці не так, але мала адзначаюць, што ён робіць правільна і добра.
Сёння я (з дапамогай сваёй каханай жонкі, якая шмат чытала і шчодра дзялілася са мной ведамі) хачу распавесці, што для мяне стала пэўным адкрыццём: вельмі часта дрэннае ў паводзінах малога дзіцяці насамрэч не дрэннае, а звычайнае і незаўважнае з’яўляецца вартым падзякі.
    Дык вось, адкрыццём для мяне было тое, што часцей за ўсё дзеці не маюць злога намеру, калі робяць штосьці дрэннае ў вачах бацькоў. Напрыклад, не слухаюцца, капрызяць, не рэагуюць на заўвагі. Дзіця цалкам мае права капрызнічаць, калі, скажам, стамілася, хоча есці ці спаць, калі адбылася змена абстаноўкі і яно траціць сілы на адаптацыю (напрыклад, пайшло ў дзіцячы садок, і няхай з таго моманту ўжо мінула пара месяцаў) і г. д. І мая справа як дарослага – усвядоміць, прыняць і пастарацца перанакіраваць яго на штосьці больш пазітыўнае.
    Дарэчы, яшчэ ёсць стадыя адмаўлення (3-4-гадовыя “нехачушкі”), калі дзіця спрабуе зразумець сябе асобна ад бацькоўскай волі і выпрабоўвае межы бацькоўскай любові (хай жа яны будуць у гэты момант вельмі шырокімі!). Гэта таксама дастаткова няпросты час для ўсіх. Але за ўсё гэта не варта лаяць дзіця.
    З іншага боку, ёсць яшчэ і тое, за што дзіця можна хваліць, але мала хто хваліць. І пачынаць тут неабходна таксама з самага малога ўзросту. Напрыклад, маленькае дзіця трэба апрануць, і яно дае сябе апрануць, а не выварочваецца і крычыць – шыкоўная нагода яму падзякаваць. Калі дае сябе пакарміць, выкупаць ці ўжо нават само есць і самастойна гуляецца – дзякуй табе вялікі за тое, што самастойна гуляешся, а мама з татам могуць зрабіць нейкія свае справы. Праз гэтыя простыя пагадненні з абставінамі і падзяку дзіця ўсведамляе, што яно важнае, што яго любяць і што ад паслухмянасці бацькам ёсць карысць і радасць. Вось такія, здаецца, простыя дзеянні і словы, а з іх можа выйсці шмат пазітыўнага. Такі просты цуд.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.