ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня 2024 года |
Глядзець на веру чалавека – гэта найважнейшае
Аб падрыхтоўцы хросных да важнай ролi, аб патрабаваннях i ролi веры ва ўсiм гэтым паразмаўлялі з кс. канонікам Дзмітрыем Пухальскім, спецыялістам па кананічным праве Каталіцкага Касцёла, канцлерам Мітрапалітальнай курыі ў Мінску. †
– Ксёндз Дзмітрый, як у ідэале павінна выглядаць падрыхтоўка хросных?
– Ёсць пэўныя патрабаванні, якія хросныя павінны выконваць. Адно з іх гаворыць аб тым, што хросны павінен быць прыкладам веры для свайго хрэсніка. І пытанне: каго сёння выбіраюць на хроснага? Калі гэта, умоўна кажучы, “касцёльны” чалавек – можа, міністрант, можа, арганіст, можа, асоба, якая пастаянна ходзіць у касцёл, усе сакраманты прымае, – гэта адна справа, а іншая справа, калі мы кажам: “Хросны католік – дзякуй Богу, хрышчаны і ў касцёле бывае, хоць, можа, не так часта”. Бачна, што розны ўзровень падрыхтоўкі гэтых людзей, розны ўзровень веры і катэхетычных ведаў. Фармальна амаль што кожны католік падыходзіць для гэтай функцыі, але тут гаворка ідзе не аб фармалізме.
Зыходзячы з той сітуацыі, у якой знаходзіцца кандыдат на хроснага, трэба глядзець і на падрыхтоўку. Тое самае і з бацькамі. Кодэкс кажа, што бацькі таксама павінны прыйсці, падрыхтавацца. І адна справа, калі бацькі практыкуючыя, веруючыя, як мы называем, “ужо пятае дзіцятка хрысцяць”, а іншая справа, калі людзі з Касцёлам маюць не вельмі цесныя сувязі, у іх нарадзілася першае дзіця і прыйшлі яго пахрысціць – тады зусім іншая падрыхтоўка павінна быць як для адных, так і для другіх.
Камусьці можа хапіць і адной сустрэчы. Нядаўна ў мяне быў выпадак у парафіі, што сустракаліся тройчы. Так сталася, што людзі захацелі прыйсці на сустрэчу зноў. А пасля хросту самі пажадалі прыступіць да Камуніі. Вось так Пан Бог задзейнічаў. Бываюць настолькі розныя сітуацыі, што пад адзін грэбень я б грэбці не стаў.
Напэўна, пробашч павінен ведаць, хто будзе хросным. Аднак часта бывае, што хросныя прыязджаюць здалёк на сам хрост, і тады няма сэнсу патрабаваць, каб яны прыехалі на тыдзень раней. У падобным выпадку можа быць так, што хросны прывозіць з месца жыхарства нейкі дакумент, які сведчыць аб тым, што ён веруючы католік, прыняў сакраманты і гэтак далей.
– Запытаюся адносна фармальных варункаў, якія належыць выконваць хросным бацькам: што з’яўляецца галоўным?
– Галоўнае тое, з чым бывае найбольш праблем: каб хросны з’яўляўся католікам, які прыняў Першую Камунію, канфірмацыю, а таксама вядзе жыццё, згоднае з верай і з тымі абавязкамі, што павінен выканаць. Так напісана ў Кодэксе Кананічнага Права. Фармальна гэта можа быць католік, ахрышчаны і канфірмаваны – гэта лёгка ацаніць. Прыступае да Камуніі ці не прыступае – таксама. А вось жыццё, згоднае з верай, з тым абавязкам, каторы павінен выканаць, – гэта, канешне, ацаніць бывае даволі цяжка, і тут узнікае шмат пытанняў, адказы на якія пробашч павінен нейкім чынам распазнаць.
Вельмі часта на хросных бацькоў бяруць асоб, якія жывуць не ў сакраментальным шлюбе. Гэта першая перашкода, якая адразу кідаецца ў вочы. У нашай краіне трохі змякчаецца гэтае патрабаванне. “Дзякуй Богу, знайшлі католікаў. Ужо якія ёсць, такія ёсць”, – такі падыход існуе. Справа трошкі кульгае, бо гэта найбольшая праблема – знайсці католіка, які б адпавядаў усім патрабаванням.
Сярод іншых патрабаванняў – каб чалавек не быў звязаны кананічным пакараннем; зразумела, каб не з’яўляўся бацькам альбо маці таго, хто прымае хрост; пытанне ўзросту таксама – Кодэкс патрабуе 16-гадовы ўзрост, але біскуп, пробашч ці сам служыцель сакраманту, калі палічыць патрэбным, можа зрабіць выключэнне.
– Калі б Вы рыхтавалі хросных, што б сказалі ім у першую чаргу?
– Хм... Перш за ўсё, я б запытаўся, што яны ведаюць аб тых абавязках, якія на сябе прымаюць. Практыка паказвае, што людзі, скажам так, “касцёльныя” часта ўпэўнены, што адзін з галоўных абавязкаў – выхаваць хрэсніка, калі з бацькамі штосьці станецца (не дай Божа, канешне!). Яны ведаюць, што маюць заданне канкрэтна ад Касцёла.
Функцыя хросных бацькоў – гэта таксама пэўная касцёльная пасада. Пасада, заданне, каб быць правадніком – перадусім, у веры – для сваіх хрэснікаў. Пасля даходзім да пытання, што значыць быць правадніком у веры? Тут ужо трэба глядзець на ўласнае жыццё, рэгулярнасць сакраментальнага жыцця, на сваю веру.
– Што б Вы параілі святарам?
– Глядзець на веру чалавека – гэта найважнейшае, па сутнасці. Хаця веру вельмі цяжка ацаніць. Чым яе памераць? Тым не менш, у гэтым кірунку заўсёды трэба ісці. Калі прыносяць дзяцей на хрост, святар пытаецца: “Аб чым просіце Касцёл?” – а прысутныя адказваюць, што аб хросце. Калі дарослы прымае хрост, то ён просіць аб веры.
Гэтая вера сапраўды найважнейшая. Многія фармальнасці можна абысці, Кодэкс у гэтым значэнні вельмі лаяльны. Святару даецца распазнанне, каб ён адчуў веру чалавека, каб той развіваў агеньчык веры, які мае ў сабе, і, узрастаючы ў ёй сам, мог перадаваць яе сваім хрэснікам.
– Калі асоба не католік, але па жыцці з’яўляецца добрым чалавекам, ці можа яна быць хросным або хроснай?
– Калі казаць пра кандыдатаў на хросных, то добры чалавек перадусім павінен быць хрысціянінам. У мяне была такая сітуацыя, што бацькі прывялі будыста і кажуць, што ён добры чалавек. Магчыма, ён і добры, але не можа быць хросным. Мы перад хростам кажам: “Гэта наша вера. Гэта вера Касцёла, вызнаваць якую – наш гонар у Езусе Хрысце, Пану нашым”. Пасля пытанне аб веры скіроўваецца хросным бацькам, таму не хрысціянін не можа быць хросным у такой сітуацыі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 108 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.