ГРОДНА
Пятніца,
08 лістапада 2024 года |
“Прынеслі, пахрысцілі і да пабачэння”. Айцец Федаровіч пра хрост і адказнасць
Практыка хросту немаўлят, верагодна, існуе з першых стагоддзяў хрысціянства. Гэты падыход не з’яўляецца абавязковым, аднак людзі заўсёды імкнуліся пахрысціць дзіця як мага хутчэй. Некаторыя пратэстанцкія Цэрквы, напрыклад, адышлі ад гэтай практыкі і хрысцяць толькі юнакоў. Разам з а. Паўлам Федаровічам спрабуем разабрацца ў мінусах і плюсах хросту несвядомых дзяцей.
А. Павел Федаровіч – марыянін. Вікарый парафіі ў Барысаве. Святарскае пасвячэнне прыняў у 2016 годзе. Працаваў у Мінску і Казахстане. Студэнт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта па спецыяльнасці Дагматычная тэалогія. †
– Чаму ў нас прынята хрысціць дзяцей, бацькі якіх, мякка кажучы, слаба практыкуюць хрысціянства?
– Перш за ўсё, трэба глядзець з перспектывы, што дзіця павінна ўзрастаць у Божай ласцы з маленства. Хрост дзяцей звязаны з далейшым іх выхаваннем бацькамі, але не толькі. Айцы Касцёла вучаць, што хрысціць сам Хрыстос. Таму хрост закладвае ў дзяцей Божае насенне.
Другая справа, што дзеці невінаватыя. Калі бацькі не скончылі ўніверсітэт, гэта ж не азначае, што дзеці не могуць атрымліваць адукацыю. Таму не варта пазбаўляць дзяцей Божай ласкі.
– То-бок, Касцёл давярае Божаму дзеянню больш, чым бацькам?
– У пэўным сэнсе так. Я б выкарыстаў тут вобраз прыпавесці пра Божае слова – зерне ў сэрцы дзіцяці пасеяна, а як яно ўзыдзе – будуць ці не пра яго дбаць бацькі, або яно само прарасце, – аднаму Богу вядома. Дзіця праз 10 гадоў можа сказаць: “Завядзіце мяне ў касцёл”. Здараюцца і такія выпадкі. Ідзе падрыхтоўка да Першай Камуніі, бацькі пачынаюць узрастаць разам з дзіцём і вяртаюцца ў Касцёл. У прыпавесці пра сейбіта словы Езуса таксама чуе толькі чвэрць людзей, а тры чацвёртыя – не. Дык што ж, не трэба прапаведаваць?
– А пра што Вы думаеце, калі размаўляеце з бацькамі, якія прыходзяць пахрысціць дзіця, “бо так трэба”?
– Увогуле існуе некалькі падобных матывацый. Ёсць адказы тыпу “хрысцім, каб дзіця не плакала ці каб было здаровым”. Другая матывацыя – гэта рэлігійнасць: “Я католік, і мне трэба пахрысціць маё дзіця”. Бяздумна і па накатанай. Трэці момант, які заўважаю, – “Мы прынеслі, пахрысцілі і да пабачэння”. Вельмі часта падчас падрыхтоўкі я падкрэсліваю, што бацькі прымаюць на сябе абавязак, пытаюся, ці гатовыя яны да гэтага. Усе адказваюць станоўча, але пазней у касцёле могуць з’явіцца, а могуць і не.
Пра цела бацькі дбаюць, а пра душу… Мне падаецца, гэта звязана з рэлігійнасцю саміх бацькоў: часта прысутнічае больш традыцыі і менш веры.
– А Вас не ўражвае маштаб гэтай сітуацыі? Адбываюцца тысячы хростаў дзяцей, але святары ў адзін голас падкрэсліваюць, што вялізная частка з іх апіраецца не на моцнай веры бацькоў, а на традыцыі.
– Думаю, гэта моцна звязана са спажывецкім і пасіўным падыходам да Касцёла. Накшталт таго, як я прыходжу ў краму, плачу грошы, і мяне павінны абслужыць.
Аднак тут больш шырокая праблема: я прыйшоў у касцёл, пастаяў, але на працягу тыдня не рабіў ніякіх высілкаў – малітвы, чытання Божага слова…
Я праходзіў праз такія моманты, калі хрысціў дзяцей і разумеў, што ўбачу іх толькі на Божае Нараджэнне ці на Вялікдзень. Ты вагаешся, думаеш, ці варта ў такой сітуацыі хрысціць увогуле. Канешне, пэўнае расчараванне прысутнічае, аднак з часам вучышся давяраць і просіш Бога зрабіць штосьці. Хрыстос таксама сеяў і разумеў, што Яго тут не чуюць.
– Падаецца, калі сёння ў хросце засталося больш традыцыі, чым сэнсу, то ў інстытуце хросных гэтай традыцыі яшчэ больш. Часам католікі не хочуць браць новых хрэснікаў, бо пазней на святы зашмат выдаткаў…
– Пра ўмоўнае “цела” хрэсніка варта клапаціцца, і падарункі
могуць адыграць сваю ролю ў адносінах, таму яны таксама важныя. Аднак пагаджуся тут, што праблема выканання абавязкаў хроснымі таксама вострая – на хросце людзі даюць згоду на адно, а на практыцы ўсё выглядае інакш. Думаю, перад тым, як пагадзіцца быць хросным, варта ўзяць пад увагу рэальнасць выканання гэтага абавязку.
– А што б Вы параілі актыўным католікам, якія з’яўляюцца хроснымі дзяцей з фармальна веруючых сем’яў? Як заставацца верным і распаўсюджваць веру, але разам з тым не стаць нязручным чалавекам для гэтых людзей.
– Узгадваецца мне фрагмент з Евангелля, дзе Езус кажа, што бацька будзе супраць сына, а маці супраць дачкі. Вера каштуе, салодка ўвесь час не будзе. Будуць перашкоды і цяжкасці. Варта гэта ўсведамляць.
Разам з тым, калі я магу спакойна выказваць сваё меркаванне, дык чаго мне не выказвацца? Вядома, не варта лезці ў чужы агарод, але захаваць сваю годнасць важна. Калі размаўляем за сталом на розныя тэмы, мы ўсе выказваемся. Духоўныя праблематыкі таксама маюць права на існаванне. Ніхто ж не цураецца выказацца на тэму “дызель ці бензін” і паразважаць на гэты конт.
Мне даспадобы фраза св. Францішка, калі не памыляюся, што ёсць сітуацыі, у якіх трэба сведчыць словам, а ў якіх і чынам.
Не варта навязваць свайго меркавання, што трэба хадзіць у касцёл, але можна падзяліцца сваім досведам удзелу. У псіхалогіі ёсць такія “я-выказванні” і “ты-выказванні”. То-бок, правільней будзе не пытацца: “Чаму ты ходзіш у касцёл?”, а сказаць: “Я хаджу ў касцёл, таму што…” – і пералічыць аргументы. Замест тыкання лепш узяць аргументы на сябе і расказаць, чым вера з’яўляецца для мяне. Магчыма, гэта запаліць іншага чалавека.
– У Вашым жыцці так сталася, што хросныя ў літаральным сэнсе замянілі Вашых бацькоў пасля іх адыходу. Як гэта паўплывала на адносіны з імі, на Ваша бачанне хросных?
– Магу дакладна сказаць, што гэтае бацькоўства спрацавала з хросным. Думаю, гэта звязана, у першую чаргу, з тым, што тата хросны выхаваны ў каталіцкай веры і практыкуе яе. Ён заўсёды мною цікавіўся, запрашаў да сябе, таму кантакт маем вельмі цесны. З хроснай я таксама падтрымліваў кантакт, яна была на маім святарскім пасвячэнні і на іншых важных момантах, аднак сувязь перарвалася. Магчыма, віна ляжыць таксама на мне – варта было пазмагацца за адносіны. Я пра гэта думаю і, мушу сказаць, незадаволены сабой. Трэба штосьці зрабіць, а рукі не даходзяць.
У ідэале хросныя павінны замяніць бацькоў пасля іх адыходу. Гэта вынікае са згоды дапамагаць бацькам, што даецца падчас хросту. У маім жыцці гэта спрацавала. Напрыклад, ёсць такі момант падчас святарскага пасвячэння, калі бацькі бласлаўляюць сваё дзіця – мяне бласлаўлялі хросныя.
– Часта даводзілася хрысціць дарослых людзей? Можа, раскажаце якую гісторыю?
– Такая практыка ў маім жыцці не была частай. У Мінску я рыхтаваў школьніцу старэйшых класаў, пазней яна прымала хрост у Вялікую суботу. Яшчэ там жа рыхтаваў жанчыну ўзросту 50+, у Барысаве рыхтаваў да хросту дзяўчыну, якой было 24 гады.
Увогуле, адносна прыняцця сакрамантаў дарослымі я б акрэсліў такі момант. У маёй практыцы было шмат выпадкаў, калі рыхтаваў старэйшых людзей, ахрышчаных яшчэ ў Савецкім Саюзе, якія не практыкавалі веру, але з часам вырашылі прыняць сакраманты св. Камуніі і споведзі. Там таксама ідзе базавая катэхеза пра фундаментальныя рэчы – дэ факта, яны былі ахрышчаныя, але з верай не мелі нічога агульнага.
Галоўнае пытанне – як навучыць гэтых людзей трываць у супольнасці з Богам і з Касцёлам? Гэта пераклікаецца з задачай “дастукацца да чалавека”. Можна асобу ўтрымаць харызмай – пакуль ты ёсць у парафіі, яны будуць прыходзіць. Аднак пытанне, як навучыць адносінам з Богам і не прывязаць да сябе, застаецца адкрытым. Найчасцей рыхтуеш да сакрамантаў, а чалавек пазней можа крыху пахадзіць у касцёл і зноў знікнуць. Хтосьці, канешне, усё ж застаецца.
У Мінску ў мяне быў выпадак, калі адна мама ў старэйшым узросце вырашыла паспавядацца і прыступіць да сакрамантаў.
У выніку таксама сям’я яе сына пачала прыходзіць на св. Імшы.
А ўсё пачыналася з абуджэння веры маці. У такія моманты ёсць рэальнае пачуццё прысутнасці на духоўным нараджэнні чалавека. Як у размове Езуса з Нікадэмам пра “нараджэнне з Духа”.
– Ці сапраўды такія людзі цэняць хрост больш, чым ахрышчаныя ў дзяцінстве?
– Небяспека неафітаў ці ўвогуле людзей, якія перажылі моцнае духоўнае перамяненне (пасля рэкалекцый ці жыццёвых падзей), ляжыць у пераходзе ад прыемнага пачатковага перыяду да рэальнасці. Спачатку ўсё салодка, але пазней пачынаецца духоўная барацьба. Не маючы доўгага досведу, прыкладу веры ў сям’і і бацькоў, такія людзі могуць стаць лёгкай здабычай для злога. Менавіта таму патрэбны супольнасці. На жаль, у Беларусі прапанова пакуль што слабая ў гэтым плане. Ёсць шмат супольнасцей для дзяцей, але для дарослых – адзінкі.
– Існуе меркаванне, што не варта хрысціць немаўлят. Трэба, каб яны выраслі да свядомага ўзросту і тады самі выбралі Хрыста. Як Вы ставіцеся да такой ідэі?
– У супрацьвагу такім аргументам хочацца прапанаваць: запытайцеся ў дзяцей, што яны будуць есці, ці хочуць яны хадзіць у садок ці школу. Чаму ідзе такое раздзяленне? Трэба быць паслядоўным у метадах выхавання.
Разам з тым асабіста я і за, і супраць такога падыходу самога па сабе. Да многіх рэчаў трэба дарасці. Можна прыняць хрост у дзяцінстве і ніколі не распакаваць гэты падарунак. Магчыма, калі б дзіця пахрысцілася на пазнейшым этапе, яно б больш цаніла гэта. Я б не быў катэгарычным у падобным пытанні. Папа Францішак шмат кажа пра важнасць распазнавання. Што будзе дзейнічаць у адных выпадках, можа не дзейнічаць у іншых.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 54 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.