ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

II Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Ян 2, 1–11
У Кане Галілейскай было вяселле, і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: “Не маюць віна”. Адказаў Ёй Езус: “Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой”. Маці Яго сказала слугам: “Тое, што Ён скажа вам, зрабіце”. Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйскага ачышчэння, якія змяшчалі дзве або тры меры. Езус сказаў: “Напоўніце збаны вадою”. І напоўнілі іх даверху. І кажа ім: “Цяпер зачэрпніце і занясіце кіраўніку вяселля”. І панеслі. Калі ж кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном – і не ведаў, адкуль яно ўзялося, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, – то паклікаў жаніха і кажа яму: “Кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае. Ты ж збярог добрае віно аж дагэтуль”. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя.

Спазнаць цудоўную перамену
    Першы цуд Езуса быў зроблены не для таго, каб людзі захапляліся Ім і называлі “дабрадзеем вяселля”. Не дзеля гэтага туды прыйшоў. Ён прыйшоў перамяняць. У першую чаргу, чалавека. Пачаў ад вады ў віно, каб скончыць найвялікшай – пераменай віна ў сваю кроў. Гэта для нас найбольшы цуд і найбольшае вяселле – Эўхарыстыя. Прыняць святую Камунію, запрасіць Езуса ў сваё сэрца і дазволіць Яму перамяніць нас.
    Кожнаму чалавеку патрэбна перамена. Бо толькі пераменены чалавек, крануты Божай любоўю, здольны знайсці сэнс і радасць жыцця ў звычайных, шэрых буднях. Але каб магчы спазнаць гэта, трэба, як маладажоны з Евангелля, запрасіць да сябе Езуса. Ён не хоча прыходзіць насільна, таму што паважае свабоду чалавека. Ён стаіць і стукае. Калі хто адчыніць, увойдзе і павячэрае з ім.
    Давайце вучыцца ад маладажонаў жыццёвай мудрасці і, як яны, верыць ад пачатку да канца. Запрашайма Езуса з Марыяй у сваё жыццё кожны дзень, кожную хвіліну. І тады, калі чагосьці пачне не хапаць – здароўя, радасці, надзеі, калі пачне заканчвацца “евангельскае віно”, – Езус будзе з намі, як быў у Кане Галілейскай.
   
    Пане Езу Хрысце, запрашаю Цябе ў сваю звычайную штодзённасць. Здзейсні цудоўную перамену ў маім жыцці!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.