ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Свята Хросту Пана

Разважанні з Божым Словам

Лк 3, 15–16. 21–22
Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём”. І сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, і Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго, і быў голас з неба, які прамовіў: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.

Атрымаць Божае жыццё
   Для Хрыста ў момант хросту ў Іардане пачынаецца новы этап жыцця. Цяпер Ён замяняе ўтоенае жыццё ў Назарэце на жыццё вандроўнага настаўніка. Ён будзе падарожнічаць па ўсёй зямлі ізраільскай, абвяшчаючы Добрую Навіну аб збаўленні, якую запячатае сваёй крывёю, пралітай на Галгофе. Ён атрымлівае ад Айца паўнамоцтва на ажыццяўленне гэтай справы, калі над водамі разносіцца голас прызнання: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.
    Хрост Хрыста – гэта вобраз нашага хросту, праз які мы атрымалі Божае жыццё і сталі любімымі дзецьмі Бога. Менавіта тады Нябесны Айцец сказаў кожнаму з нас асабіста: “Ты мой сын, Я сёння нарадзіў цябе”.
    Св. Людовік, кароль Францыі, казаў, што больш, чым катэдру, у якой яго каранавалі, ён цэніць палацавую капліцу, у якой быў ахрышчаны. У катэдры ён стаў толькі каралём Францыі, а ў палацавай капліцы – дзіцём Божым.
    Хрост у імя Езуса адорвае нас новым жыццём, вядзе да таямніцы ўваскрасення і вечнага жыцця. Дзякуючы моцы Святога Духа, робіць нас “Божым храмам”, а таксама прызначае да супольнага ўдзелу з Богам у хвале нябёсаў. Там жа “не будзе ўжо ні юдэя, ні грэка; не будзе ні раба, ні свабоднага; не будзе ні мужчыны, ні жанчыны, бо ўсе будуць адно ў Хрысце Езусе” (параўн. Гал 3, 28), абмытыя Яго крывёю і памазаныя Святым Духам.
    Няхай нядзеля Хросту Пана будзе напамінам пра месца і дзень, калі над кожным з нас прагучала вызнанне Бога, калі мы сталі Яго любімымі дзецьмі.
   
    Пане Езу Хрысце, дазволь мне зразумець, чым для мяне з’яўляецца святы хрост, які зрабіў мяне Тваім братам і вядзе згодна з Божымі планамі ў дом Айца!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.