ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

19 снежня 2021 года

Ад шчырага сэрца

24 снежня. ВІГІЛІЯ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Валерыю Лісоўскаму
жадаем здароўя, радасці, моцнай веры, добрых і спагадлiвых людзей пабач. Няхай Ваша паслуга прыносiць задавальненне і добры плён, а святы заступнік кожны дзень атуляе сваёй апекай.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вярэйкаў
❧✿❧
Паважанай Сястры Луцыі
жадаем моцнага здароўя, радасці, нястомнага запалу і задавальнення ад выконваемай паслугі, зычлівых людзей, а таксама дапытлівых і адкрытых дзіцячых сэрцаў. Няхай Мрыя атуляе Вас сваёй любоўю і апекай, а святая заступніца знаходзіцца побач.
Парафіяне касцёла св. Казіміра ў Ліпнішках
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу,
Ксяндзу Галоўнаму Рэдактару
Юрыю Марціновічу
і ўсім Ксяндзам,
якія раней працавалі ў рэдакцыі,
жадаем, каб навароджанае Дзіцятка Езус дадало Вам сілы, мудрасці і цярплівасці, каб пераадолець усе цяжкасці, а таксама ўмацавала веру, а душу напоўніла радасцю.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу
Юзафу Станеўскаму,
Ксяндзам Біскупам
Аляксандру Кашкевічу і Антонію Дзям’янку,
Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю
і ўсім Святарам і Сёстрам
Гродзенскай дыяцэзіі
жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, радасці, душэўнага супакою, шчырых і верных людзей побач, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і бласлаўлення ад Дзіцятка Езуса.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Крупава
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
і Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму,
апекуну Апостальства дапамогі
чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі,
жадаю добрага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе і зычлівых людзей побач. Няхай навароджаны Езус адорвае Вас бясконцым натхненнем і асвячае Ваш жыццёвы шлях.
Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам Ірэна Златкоўская
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу,
Ксяндзам Юрыю Марціновічу
і Яну Раманоўскаму
жадаем дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, шчасця, спакойных дзён, мудрасці і поспехаў. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, а Дзіцятка Езус дае сіл і цярплівасці ў складаныя хвіліны.
Апостальства “Маргарытка” і Легіён Марыі з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віталію Чургану
жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў і апекі Маці Божай. Няхай Яна будзе побач з Вамі ўсё жыццё!
Ружанцовае кола Маці Божай Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці, шчодрых Божых ласкаў, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай навароджаны Хрыстос бласлаўляе і ахоўвае Вас.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэй Слонімец
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу
Паўлу Эйсманту
жадаем, каб Цябе заўсёды акружалі прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус Хрыстус Валадарыць у Тваім сэрцы, а святы заступнік заўсёды будзе побач. З нагоды дня нараджэння жадаем таксама, каб здароўе было моцным, сіла – бясконцай, а радасць – штодзённай!
Мама, тата і брат з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
Антонiю Пажэцкаму
жадаем, каб навароджаны Хрыстос узбагацiў Ваша сэрца сваёй ласкай ды адарыў здароўем i бласлаўленнем. Дзякуем за паслугу ў нашай парафii i цудоўны прыклад веры.
Парафіяне касцёла св. Францiшка з Асізі, г. Свiслач
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Валерыю Шэйгерэвічу
жадаем добрага здароўя, цярплiвасцi, стойкасцi ў святарскай паслузе. Няхай навароджаны Хрыстос адорвае патрэбнымi ласкамі, а Мацi Божая заўсёды апекуецца Вамi.
Былыя парафiяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Зянону Рамейку
жадаем, каб Бэтлеемская зорка асвячала Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвала супакоем, любоўю і радасцю, а Маці Божая апекавалася ў кожную хвіліну жыцця. З нагоды імянін жадаем таксама здароўя, доўгіх гадоў жыцця, супакою і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама зычлівых людзей побач.
Ружанцовыя колы і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Пузыну,
Аляксандру Пятровічу,
Юрыю Садоўскаму
і Эрнэсту Мікалайчыку
жадаем, каб навароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адарыў Вас сваімі дарамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Няхай Пан Бог вядзе Вас праз жыццё і дапамагае пераадольваць усе цяжкасці.
Вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважаным Айцу Пробашчу
Вальдэмару Слоту,
Ксяндзу Леону Лішку
і Сястры Мір’ям
жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці з плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езуса і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Артуру Малафею
і Міхалу Ластоўскаму
жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, душэўнага супакою, добрых людзей побач і мноства ласкаў ад навароджанага Хрыста.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Віктару Захарэўскаму,
Здзіславу Пікулу
і Паўлу Звяжынскаму
жадаем моцнага здароўя, спакойных і ясных дзён. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Дзіцятка Езус адорвае сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці вядзе да святасці і нястомна апекуецца Вамі.
Парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу
Яну Этэлю,
Аляксею Венцкевічу
і Генадзю Лаўніковічу,
Дыякану Валерыю Пупкевічу,
Сёстрам Дароце і Аўгустыне,
Арганістцы Юліі
жадаем, каб навароджаны Езус Вас блаславіў, адарыў сваімі ласкамі, умацаваў сваёй любоўю і моцай, каб Вы стойка ішлі па абранай жыццёвай дарозе, служачы Богу і людзям. Ксяндзу Пробашчу з нагоды дня нараджэння жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады жыцця і добразычлівых людзей побач.
Касцёльны камітэт і парафіяне, Гродна-Вішнявец
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Канапельку
жадаем, каб навароджаны Пан Езус адарыў Вас сваімі дарамі, моцным здароўем, радасцю, супакоем у душы, а таксама дабрынёй і людской добразычлівасцю, а Маці Божая няспынна Вамі апекавалася на шляху жыцця.
Парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Безляповічу
жадаем здаровых, радасных, поўных цеплыні і спакою свят Божага Нараджэння, а таксама поспехаў і Божага бласлаўлення на кожны дзень новага года. З нагоды 8-ай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем душэўнага супакою, сапраўднай радасці, моцнай веры, непахіснай надзеі і шмат сіл, каб ісці выбраным шляхам.
Вернікі парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Валерыю Спірыдону,
Юрыю Канапельку
і Андрэю Пышынскаму
жадаем прыемных, радасных, поўных надзеі і дабрыні свят Божага Нараджэння і шчаслівага, багатага на Божыя дары і ласкі новага 2022 года.
Былыя парафіяне са Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Беланосу
жадаем, каб заўсёды хапала сіл, запалу і стойкасці ў душпастырскай паслузе, кожная хвіліна жыцця была радаснай і бласлаўлёнай, а навароджанае Дзіця Божае адорвала ўсімі патрэбнымі ласкамі.
Парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу
Вячаславу Матукевічу
жадаем, каб навароджаны Збаўца адарыў Цябе здароўем, сілай, радасцю, добразычлівасцю людскіх сэрцаў, супакоем і моцнай верай. Радасных Свят і шчаслівага новага года!
Мама і тата
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Паўлу Скубу
і Віктару Захарэўскаму
жадаем, каб навароджанае Дзіцятка Езус адорвала Вас сваімі ласкамі, напаўняла спакоем, радасцю, любоўю і бласлаўляла кожны дзень, каб Марыя заўсёды апекавалася, а Бэтлеемская зорка паказвала шлях да Пана.
Вернікі з Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Павайбу
жадаем, каб святло Хрыста асвячала святарскi шлях, Марыя Панна i Анёл- ахоўнiк няспынна Табой апекаваліся, а з твару не знiкала шчаслiвая ўсмешка.
З нагоды дня нараджэння жадаем таксама, каб здароўе было моцным, сiлы – бясконцымi, а радасць – штодзённай. Родныя
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Каноніку Віктару Субелю,
Сёстрам Ганне і Агнешцы,
Кансэкраваным Удовам
Сабіне і Зоф’і
жадаем, каб навароджаны Хрыстос бласлаўляў кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінала сваёй апекай, а Святы Дух нястомна адорваў сваімі ласкамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрцы няхай будуць напоўнены супакоем і любою.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Трабаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
жадаем, каб Бог блаславіў Вас на кожны дзень, адарыў сілай, цярплівасцю, вытрымкай і адвагай. Няхай ніколі не згасне Ваша руплівасць на ніве Пана, палымянасць у малітве, цеплыня і любоў, якімі дзеліцеся з намі.
Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Шмыгіну
жадаем радаснага чакання і гатоўнасці прыняць Божага Сына, а таксама здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добразычлівых людзей побач, плённай душпастырскай паслугі, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі.
Парафіяне з Міжэрычаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Безляповічу
жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, шчодрага плёну ў паслузе на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на святарскім шляху і апекі Панны Марыі на кожны дзень.
Вернікі капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Юрыю Канапельку,
Андрэю Пышынскаму
і Валерыю Спірыдону
жадаем шчодрых Божых ласкаў і доўгіх гадоў жыцця. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святыя заступнікі нястомна апекуюцца.
Былыя парафіяне з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Канапельку
жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і патрэбных Божых ласкаў.
Вернікі капліцы Верабейкі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Радзюку,
Тадэвушу Крыштопіку,
Паўлу Звяжынскаму,
Паўлу Урбану
і ўсім Ксяндзам,
якія працавалі ў нашай парафіі,
жадаем бласлаўлення ад Божага Діцяці, няспынай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, моцнага здароўя, душэўнага супакою і зычлівых людей побач.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Пробашчу Яну Кучынскаму
і Спадару Старшыні Тадэвушу Жукоўскаму
жадаю шчасця, радасці, моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай навароджанае Дзіцятка Езус бласлаўляе і ўдзяляе свае дары. Аддзяч Вам Бог за Вашы чулыя сэрцы і адданую паслугу.
Парафіянка гродзенскай катэдры Пелагея
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Антонію Казлоўскаму
жадаем моцнага здароўя, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, душэўнага супакою і цярплівасці. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе, Маці Божая аберагае ад нягод, а Бэтлеемская зорка асвячае шлях да Пана.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Здiславу Пiкулу,
Казiмiру Мураву,
Алегу Жураўскаму,
Артуру Ляшнеўскаму
і Сястры Каралiне
жадаем, каб Дзiцятка Езус адорвала Вас супакоем i радасцю, Мацi Божая нястомна апекавалася, а Святы Дух спасылаў свае дары. Жадаем шчасця, здароўя на доўгiя гады жыцця, стойкасцi i ясных дзён.
Парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Антонію Філіпчыку,
Юрыю Садоўскаму
і Яўгену Ціхану,
Сёстрам Мір’ям, Наталлі,
Ліліяне і Антаніне
жадаем моцнага здароўя, аптымізму, дароў Святога Духа, мноства шчаслівых і сонечных хвілін. Няхай навароджаны Хрыстос адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці дадае сіл служыць Богу і людзям.
Парафіяне, Францішканскі ордэн свецкіх і Ружанцовыя колы парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважаным Айцу Пробашчу
Аляксандру Махначу,
Дыякану Аляксанру Гецевiчу
i ўсім Айцам Пiярам
жадаем, каб навароджанае Божае Дзіцятка адарыла Вас сваімі ласкамі і напоўніла сэрцы супакоем, радасцю і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа апекавалася Вамі ў новым годзе.
Вернікі парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Барташэвiчу
жадаем здароўя, душэўнага супакою і радасных дзён. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас i адорвае сваiмi ласкамі, Найсвяцейшая Мацi ахiнае апекай, а Бэтлеемская зорка асвячае святарскi шлях.
Парафiяне i Ружанцовыя колы з Жырмунаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яўгену Учкуронісу
жадаем, каб Бэтлеемская зорка заўсёды асвячала Ваш шлях і дапамагала весці да навяртання тых, хто не ведае Хрыста. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас здароўем, спакоем, любоўю і радасцю, а Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка”, Маці ў малітве, Ружанцовыя колы і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Дзмітрыю Урбановічу,
Віталію Цыбульскаму,
Юрыю Ёдзіку,
Аляксандру Вараб’ёву,
Артуру Валчкевічу,
Алегу Яновічу,
Віталію Валюку,
Анджэю Ганчару
і Сястры Магдаліне Кулай
жадаем здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою і Божага бласлаўлення ва ўсім. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас спакоем і любоўю, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях.
Былыя парафіяне са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Скубу
жадаем, каб навароджаны Збаўца адорваў Вас супакоем і любоўю, Маці Божая вяла найпрыгажэйшай дарогай жыцця, Святы Дух спасылаў свае дары, а побач былі толькі добразычлівыя людзі.
Вернікі парафіі Дварэц
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Захарэўскаму
жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, душэўнага супакою, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, бласлаўлення ад Дзіцятка Езуса і няспыннай апекі Маці Божай у кожную хвіліну жыцця.
Былыя парафіяне з Дварца
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Пробашчу Паўлу Раманоўскаму
жадаем моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення і міласэрнасці, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святло Бэтлеемскай зоркі свеціць Вам сярод зямной вандроўкі, а новы год прыносіць бляск Божай ласкі.
Парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Пробашчу Алегу Канановічу
жадаем, каб навароджанае Дзіцятка Езус адорвала Вас сваімі ласкамі, напаўняла спакоем, радасцю, любоўю і бласлаўляла кожны дзень, Маці Божая апекавалася Вамі, а Бэтлеемская зорка ўказвала найлепшую дарогу да Пана.
Ружанцовае кола св. Яна Непамуцкага і вернікі са Станевічаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Каноніку Яну Рэйшалю,
Сястры Ганне Насевіч
і Арганістцы Ганне Стасевіч
жадаем, каб маленькі Езус прытуліў Вас да свайго сэрца і блаславіў, Найсвяцейшая Маці ахінала апекай, а Святы Дух апраменьваў сваім святлом. Жадаем таксама моцнага здароўя, Божай міласэрнасці, аптымізму і душэўнага супакою.
Вернікі капліцы Ліпічна

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.