ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
Дзень, калі ўсе дарогі вядуць дадому

Дзве тысячы гадоў таму ў малых яслях нарадзіўся Той, хто на працягу ўсяго гэтага часу аб’ядноўвае людзей па ўсім свеце. Сем’і з’язджаюцца не толькі з розных куткоў Беларусі, але і вяртаюцца з-за мяжы, каб у гэтую асаблівую ноч сказаць адзін аднаму словы “Я цябе люблю” не праз інтэрнэт, але гледзячы ў вочы.
Я ўспомніла мінулы год... Той цяжкі 2020 скончыўся Пастэркай у роднай парафіі. Памятаю, што ў тую ноч як ніколі хацелася данесці людзям, што Святая Любоў ёсць сярод нас. І, можа, толькі на момант, але ўсё роўна атрымалася перастаць думаць аб дрэнным, з’явілася вера ў лепшую будучыню.
Летась на Пастэрцы мы з дзяўчатамі спявалі вядомыя ўсім калядкі, укладаючы ў свае галасы шмат пяшчоты, радасці і любові. Калі жывеш далёка ад дома, падаецца, што тыя казачныя часы юнацкай бесклапотнасці ўжо ніколі не паўторацца. Застаюцца толькі цёплыя ўспаміны з юнацтва.
Кожны год мы з сябрамі і прыяцелямі збіраліся на аплатку, каб шчыра папрасіць прабачэння і сказаць важныя словы, якія па розных прычынах не маглі сказаць раней. Менавіта тады я найбольш адчувала моц супольнасці, у якой расла.
Для меня гэтае свята – свята еднасці, любові і радасці. Свята, калі забываешся пра ўсе клопаты і праблемы. Свята, якое сустракаеш з тымі, каго любіш.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 325 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.