ГРОДНА
Субота,
13 ліпеня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (29)

Варта ведаць


   † Нідэрланды. У каталіцкай базіліцы св. Мікалая ў Амстэрдаме адбылося ўрачыстае ўскладанне рэліквій св. біскупа Мікалая. Кавалак рабра святога раней амаль тысячу гадоў знаходзіўся ў валоданні абацтва Эгмонд на захадзе Нідэрландаў. Незвычайная цырымонія пачалася ў цудоўнай базіліцы, размешчанай недалёка ад Цэнтральнага вакзала ў сталіцы краіны. Ва ўрачыстасці прыняў удзел біскуп Ян Хендрыкс з дыяцэзіі Гарлем-Амстэрдам. У сувязі з пандэміяй на набажэнстве прысутнічала сто чалавек. Аднак яго можна было паглядзець у прамым эфіры праз інтэрнэт.

    † Польшча. У Варшаве паўстала душпастырства для беларусаў-католікаў. Яго кіраўнік кс. Вячаслаў Барок раней быў пробашчам у парафіі Расоны ў Віцебскай дыяцэзіі. Ён арганізаваў у Варшаве пры касцёле св. Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў каталіцкае душпастырства для беларусаў. Святыя Імшы па-беларуску цэлебруюцца ў нядзелі і святочныя дні ў ніжнім касцёле ў 11.30 і 18.00. Пасля св. Імшы можна сустрэцца і паразмаўляць.
   
   † Іспанія. У выніку пандэміі COVID-19 іспанскі Касцёл страціў каля 30% свайго ўплыву – вынікае з ацэнак, праведзеных дыяцэзіямі гэтай краіны. Найбольшыя страты парафіі ў гэтай краіне зафіксавалі ў першыя тры месяцы пандэміі, г. зн. у перыяд красавік-чэрвень, падчас якога дзейнічала прымусовая сацыяльная ізаляцыя. У сваіх зваротах біскупы адзначалі, што, нягледзячы на існаванне ў касцёлах сацыяльнай дыстанцыі і абавязку ўдзельнічаць у набажэнствах у масках, санітарныя службы многіх рэгіёнаў захоўваюць абмежаванні адносна колькасці ўдзельнікаў, якія не адпавядаюць памерам храмаў.
   
   † Бельгія. Французскамоўная частка Бельгіі збіраецца адмовіцца ад абавязковых штотыднёвых урокаў рэлігіі ў школах. Іх у Валоніі і Брусэлі павінны замяніць філасофіяй і грамадзянскай адукацыяй. Заканадаўчы праект аб адмене абавязковай рэлігіі на працягу двух гадоў рыхтавалі шэсць палітычных партый: тры ад парламенцкай большасці (сацыялісты, лібералы і зялёныя) і столькі ж ад меншасці (дзве цэнтрысцкія партыі і асноўная група крайне левых). Замест адной гадзіны рэлігіі і маралі на тыдзень вучні мелі б дзве гадзіны філасофіі і грамадзянскага выхавання. Ініцыятары намераны ўвесці гэтую змену ў школы з 2024 года.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  172

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.