ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа

Разважанні з Божым Словам

Лк 1, 39–45
Бaцькi Ягoныя хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны прыйшлі пaвoдле звычaю ў Ерузaлем на святa. Калі пасля заканчэння дзён свята яны вярталіся, зaстaлoся Дзiця Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з падарожнымі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo. I стaлaся, што пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. Усе ж, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягoным.

Сапраўдны фундамент
    Свята Святой Сям’і – гэта дзень падзякі для кожнай сям’і. Вачамі душы мы павінны перанесціся ў Назарэт і ўвайсці ў дом Марыі і Юзафа. Там убачым іх любоў, узаемны клопат і павагу.
    Як жа такая любоў сёння патрэбна нашым сем’ям і іх членам! Сямейнае жыццё, пабудаванае па ўзоры жыцця Марыі, Юзафа і Езуса, павінна быць жыццём любові – такой любові, якая гатова дараваць і прынесці ахвяру дзеля іншых. Просім, каб асновай нашых дамоў і сем’яў была Святая Сям’я.
   
   Пане Езу Хрысце, учыні, каб мая сям’я была школай Евангелля, дзе кожны знаходзіць Цябе!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.