ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

5 снежня 2021 года

Ад шчырага сэрца

8 снежня. БЕЗЗАГАННАЕ ЗАЧАЦЦЕ НПМ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Вітэку
з нагоды імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень і добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Андрэю Агелю
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, шчасця. Няхай Вас абмінае смутак, радасць заўсёды Вам спадарожнічае, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастырскай працы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Шчучына
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Радзевічу
з нагоды імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна адорвае сваімі ласкамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена любоўю і супакоем.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Бярозаўкі
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Андрэю Зую
з нагоды імянін жадаем патрэбных Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення, мноства радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Дух Святы асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэр- ца, а святы заступнік апекуецца Вамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліпнішкаў
❧✿❧
Паважаным Айцам
Андрэю Врублеўскаму
і Андрэю Ядкоўскаму
з нагоды імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: поспехаў, натхнення, здароўя, усмешак, сонечных дзён. Няхай добры Бог адорвае Вас ласкамі, святы заступнік ахінае сваёй апекай і вядзе па шляху душпастырскага служэння, а Маці Божая нястомна чувае над Вамі і атуляе сваёй мацярынскай любоўю.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Дзевятоўка
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Вальдэмару Слоту
з нагоды імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў і супакой назаўсёды заяснеюць у сэрцы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яўгену Учкуронісу
з нагоды дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе на кожны дзень, дазволіць рэалізаваць усе планы і намеры, а таксама дапаможа ў пабудове нашай святыні. Моцнага здароўя, апекі Маці Божай, стойкасці ў пакліканні, дапамогі ў складаныя хвіліны, моцы Святога Духа ў жыцці, непахіснай надзеі, душэўнага супакою і ўсмешкі. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю і любоўю. Шчыра ўдзячны Вам за клопат аб парафіянах, а Вашай маме – за цудоўнага сына святара.
Вернікі, Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка”, Маці ў малітве і Ружанцовыя колы парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Казлоўскаму
з нагоды імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе Вас кожны дзень, Найсвяцейшая Панна Марыя атачае сваёй апекай, а Святы Дух дапамагае ў выкананні душпастырскага служэння. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады.
Парафіяне з Малой Бераставіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Раману Ялоўчыку
з нагоды 21-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі ласкамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.
Парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Пышынскаму
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, патрэбных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены прамянямі Божай міласэрнасці і напоўнены Яго любоўю. Чэрпайце радасць з кожнай хвіліны, цешцеся сваёй паслугай і заўсёды ўсміхайцеся. Мы дзякуем Пану Богу за гады, праведзеныя з Вамі, і заўсёды з удзячнасцю памятаем пра Вас у малітвах ды сэрцах. Вялікі дзякуй за малітву, клопат і пашану да нас. Молімся, паважаем і ганарымся Вамі. Шчасці Божа маме за сына святара!
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Сэрца Пана Езуса ў в. Рандзілаўшчына
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Артуру Малафею
з нагоды дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Пан адорвае патрэбнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца Вамі, а святы заступнік заўсёды будзе побач. Жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе, усмешкі на твары, сіл і натхнення ў служэнні Богу і людзям. Дзякуем за добрыя словы, уважлівасць і чуласць.
Вернікі парафіі Маці Божай Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
з нагоды гадавіны святарскага пасвячэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай, стойкасці ў святарскім пакліканні, моцнага здароўя і руплівых парафіян. Няхай Бог блаславіць Цябе і абараняе. Памятаем пра Цябе ў сваіх малітвах.
Мама Антаніна, брат Дзмітрый і брат Генрых з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Старшыні
Касцёльнага камітэта
Спадару Уладзіміру Шандроху
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, радасці, нястомных сіл, моцнага здароўя, шчасця, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і добразычлівых людзей побач. Няхай Бог блаславіць кожны момант Вашага жыцця. Ад шчырага сэрца дзякуем Вам за паслугу на карысць нашай парафіі, дабрыню, зычлівасць і вялікае сэрца.
Парафіяне з Астрыны

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.