ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Малітва праз заступніцтва св. Джаны Берэты Молы

Хрысціянскія традыцыі

Каляндар ад газеты “Слова Жыцця” на новы 2022 годСусвету ва ўсе часы былі ўласцівы свае бедствы. Біч сучаснасці, між іншым, – анкалагічныя захворванні і праблема абортаў, пытанне якіх вельмі востра стаіць у соцыуме. Бог жа ў сваёй любові клапоціцца пра кожнага з нас, адказваючы на актуальныя патрэбы. Таму мы атрымалі асаблівых нябесных апекуноў: св. Джану Берэту Молу – заступніцу цяжарных маці і зачатых дзяцей, і св. Перэгрына Лазіозі – заступніка людзей, хворых на рак.
Божа, наш Ойча, мы праслаўляем і бласлаўляем Цябе, таму што ў асобе Джаны Берэты Молы Ты дазволіў нам пазнаць жанчыну, якая як дзяўчына, жонка, маці і доктар з’яўляецца сведкай Добрай Навіны. Мы таксама ўдзячныя Табе за тое, што праз дар яе жыцця вучыш нас прымаць і паважаць кожнага чалавека.
    Ты, Пане Езу, быў для яе найважнейшым арыенцірам: яна магла знайсці Цябе ў прыгажосці свету прыроды; разважаючы аб выбары ўласнага жыццёвага шляху, яна шукала Цябе і таго, як лепш Табе служыць; у сужэнскай любові стала знакам Тваёй любові да Касцёла і людзей; як і Ты, Добры Самаранін, яна спынілася побач з кожным хворым, малым і слабым чалавекам; па Тваім прыкладзе і дзеля любові аддала сябе, нарадзіўшы новае жыццё.
Малітва аб цудзе
    Пане Езу, я стаю перад Табою такім, які я ёсць. Прашу прабачэння за мае грахі, шкадую пра іх, прабач мне, калі ласка. У імя Тваё я дарую ўсім тое, што яны зрабілі супраць мяне. Выракаюся сатаны, злых духаў і іх спраў. Аддаю сябе Табе, Пане Езу, цяпер і назаўсёды. Запрашаю Цябе ў сваё жыццё, прымаю Цябе як свайго Госпада, Бога і Адкупіцеля.
    Вылечы мяне, змяні мяне, умацуй мяне целам, душой і розумам. Прыйдзі, Пане Езу, атулі мяне Тваёй найдаражэйшай Кроўю і напоўні Тваім Святым Духам. Я люблю Цябе, Пане Езу. Дзякую Табе. Я хачу ісці за Табой у кожны дзень свайго жыцця. Амэн.
    Марыя, Маці мая, Каралева Супакою, святы Перэгрын, заступнік хворых на рак, усе анёлы і святыя, калі ласка, прыйдзіце мне на дапамогу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.