ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
Біскуп Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла ў Гродне

На ўрачыстасці сабраліся вернікі парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай, якія разам са сваім пробашчам кс. Юрыем Марціновічам з малітвай распачалі справу пабудовы парафіяльнай святыні, а таксама госці, сярод якіх былі святары, манаскія сёстры, прадстаўнікі суседняга праваслаўнага прыхода на чале са сваім настаяцелем. †
У намёце на месцы, дзе будзе ўзведзены касцёл бл. Мар’яны, адбылася першая св. Імша, цэлебрацыю якой ўзначаліў біскуп Кашкевіч. Вітаючы іерарха, прадстаўнікі парафіі падкрэслілі, што для іх гэта гістарычная хвіліна, а гэты дзень упішацца ў гісторыю маладой парафіі, апякункай якой з’яўляецца смелая жанчына, мужная хрысціянка і гераічная мучаніца.
Парафія бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне была заснавана дэкрэтам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў 2019 годзе. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі парафii падпісана ва ўрачыстасць Усіх Святых 1 лістапада таго ж года. У склад парафіі ўваходзяць гродзенскія мікрараёны Ласосна і Баранавічы, а таксама вёска Тарусічы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.