ГРОДНА
Субота,
22 сакавіка 2025 года |
III Нядзеля Адвэнту

Лк 3, 10–18
Калі Ян навучаў над Іарданам, пыталіся ў яго людзі: “Што мы павінны рабіць?”. Ён сказаў ім у адказ: “Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае”. Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: “Настаўнік! Што мы павінны рабіць?”. Ён адказаў ім: “Нічога, што больш за дазволенае вам, не патрабуйце”. Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: “А мы што павінны рабіць?”. Ён адказаў ім: “Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёю платаю”. Калі ж народ чакаў, і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу ў свіран свой, а мякіну спаліць агнём непагасным”. Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу. †
Дарога да Бога
Святы Ян Хрысціцель нагадвае, што падрыхтоўка да перажывання ўспаміну Божага Нараджэння – гэта не толькі перадсвяточныя клопаты аб запаўненні халадзільніка і ўпарадкаванні свайго акружэння, але, перш за ўсё, упарадкаванне сэрца і жыццёвых шляхоў. Блізкасць Пана прыспешвае нас падрыхтаваць месца для Яго. Трэба вяртацца ў Бэтлеем і радавацца ўсяму, што там адбылося, але сапраўдная блізкасць і сапраўднае нараджэнне Бога павінны адбывацца ў сэрцы, ачышчаным пакаяннем. Таму прарок пастаянна нагадвае нам, каб не забываліся аб гэтай падрыхтоўцы і не адкладвалі яе.
Навяртанне, якое рыхтуе да сустрэчы з Панам, які ўжо побач, павінна быць сапраўдным і паслядоўным, але яно магчыма для ўсіх. На гэта ўказвае вучэнне Яна Хрысціцеля, якое не патрабуе ад людзей, што прыходзяць да яго, учынкаў, якія немагчыма выканаць. Нават мытнікам і жаўнерам ён не загадвае кінуць сваю прафесію, а толькі павучае, каб нікога не крыўдзілі і задавольваліся тым, што маюць.
У кожным месцы нашай пілігрымкі можна знайсці дарогу да Бога, але яе трэба шукаць і адважвацца ўзысці на яе, а крокамі, якія вядуць па ёй, з’яўляюцца справядлівасць і любоў. Ян Хрысціцель гаворыць пра любоў як пра дзяленне з іншымі. Справядлівае выкананне абавязкаў і любоў, якая дзеліцца сваім дабром, – вось дарогі нашай сустрэчы з Панам, які побач.
Пане Езу Хрысце, дапамагай мне ў кожным месцы майго пілігрымавання знаходзіць дарогу да Цябе, а таксама мужна на яе ступаць!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 285 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.