ГРОДНА
Панядзелак,
26 лютага
2024 года
 

II Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

Лк 3, 1–6
У пятнаццаты год панавання Тыберыя цэзара, калі Понцій Пілат панаваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны – тэтрархам у Ітурыі і Траханідскім краі, а Лізанія – тэтрархам у Абіленах; пры першасвятарах Анне і Каяфе, было скіравана слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.
    І ён абходзіў усе ваколіцы Іардана і прапаведаваў хрост пакаяння для адпушчэння грахоў, як напісана ў кнізе прамоў прарока Ісаі: “Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор – далінаю. І ўбачыць кожнае цела Божае збаўленне”.

Практычныя парады
    Ян быў незвычайным прарокам. Ён мала гаварыў, але прыцягваў увагу навакольных сваім ладам жыцця. Калі дасягнуў сталага ўзросту, пайшоў жыць у пустыню, насіў вопратку з вярблюджай воўны і скураны пояс вакол бёдраў, а ежай яго былі саранча і дзікі мёд. Кожны дзень Ян прыходзіў да Іардана і заклікаў да навяртання словамі прарока Ісаі: “Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор – далінаю” (параўн. Іс 40, 3–5). Святы Ян заклікаў да навяртання, якое, перш за ўсё, з’яўляецца аддзяленнем сябе ад граху і ўсяго, што вядзе да яго. Таму прапаведаваў “хрост навяртання дзеля адпушчэння грахоў”. Бо немагчыма штосьці змяніць, не парваўшы з тым, што зневажае чалавека. А грэх, з’яўляючыся аддаленнем ад Бога і выканання Яго волі, заключанай у запаведзях, з’яўляецца, між іншым, прыніжэннем чалавека, дзіцяці Божага. Ён выклікае пачуццё віны, прыгнятае да зямлі таго, хто яго здзяйсняе. Навяртанне – гэта, найперш, навяртанне сэрца, шчырая агіда да граху і рашэнне парваць з ім.
    Строгі прарок Адвэнту не павінен нас палохаць, бо ён толькі падказвае, як можна абраць Бога ўсім сваім жыццём. Паказвае, як выйсці ў пустыню цішыні і адзіноты, адкінуць выгоды сучаснага свету, каб убачыць прыход Бога. Заахвочвае нас выраўноўваць жыццёвыя дарогі ў адпаведнасці з Божымі запаведзямі.
    Дык давайце выраўняем сцежкі нашага жыцця. Давайце выраўняем сцежкі ўзаемнай добразычлівасці ў нашых сем’ях, пададзім адзін аднаму руку ў жэсце прымірэння і забыцця ўсіх крыўдаў.
   
   Пане Езу Хрысце, дазволь мне адкрыць сваё сэрца на ўсе парады св. Яна Хрысціцеля, каб я мог выбіраць Цябе ўсім сваім жыццём!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  310

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.