ГРОДНА
Субота,
03 чэрвеня 2023 года |
Адышоў у вечнасць кс. Францішак Кукліс

Кс. Францішак нарадзіўся 2 красавіка 1970 года, паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Дзевенішках (Літва). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 19 мая 2001 года ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. †
Пасля пасвячэння святар служыў у Гродзенскай дыяцэзіі: у парафіі св. ап. Якуба ў Цудзенішках (дэканат Ашмяны), парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, а таксама ў парафіі св. Юды Тадэвуша ў Прывалцы (дэканат Гродна-Усход). Затым у 2007 годзе выехаў у Літву, дзе служыў да моманту смерці.
Пахаванне спачылага святара адбылося 9 лістапада ў яго роднай парафіі ў Дзевенішках (Віленская архідыяцэзія).
Просьма Пана Бога, каб аказаў памерламу сваю міласэрнасць і адарыў вечным шчасцем!
Пахаванне спачылага святара адбылося 9 лістапада ў яго роднай парафіі ў Дзевенішках (Віленская архідыяцэзія).
Просьма Пана Бога, каб аказаў памерламу сваю міласэрнасць і адарыў вечным шчасцем!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 212 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.