ГРОДНА
Аўторак,
25 студзеня
2022 года
 

Як дапамагчы чалавеку, які злоўжывае алкаголем?

Задай пытанне

  Чалавек, які злоўжывае алкаголем і не збіраецца спыняцца, прыцягвае да сябе смяротную хваробу. Алкаголь не з’яўляецца вырашэннем уласных жыццёвых цяжкасцей. Злоўжыванне ім – гэта хвароба, якая кардынальна змяняе становішча чалавека. Падчас захворвання такія людзі сутыкаюцца з дзвюма істотнымі праблемамі: з негатыўнай, крызіснай жыццёвай сітуацыяй і з жаданнем справіцца з усімі наступствамі алкагалізму.
   Адзіная магчымасць справіцца з залежнасцю – поўнае ўстрыманне на ўсё астатняе жыццё. Большасць алкаголікаў не могуць прыняць рашэнне адмовіцца ад спіртных напояў назаўжды. Таму ім неабходна духоўная дапамога спецыяліста (гэтай праблемай займаюцца разнастайныя арганізацыі і клубы ананімных алкаголікаў), а таксама дапамога з боку родных і сяброў. У такіх сітуацыях іншы бок павінен спачатку ўважліва азнаёміцца з генезісам злоўжывання алкаголем, механізмамі залежнасці і ўсімі наступствамі захворвання.
    У лячэнні алкагалізму ёсць тры асновы. Па-першае, бяспечным прытулкам у выратаванні з’яўляецца сям’я, дзе залежны мае свае абавязкі, хобі або штосьці іншае. Па-другое, алкаголік павінен адарвацца ад асяроддзя, якое падахвочвае яго піць: калі гэта працоўнае асяроддзе, то трэба змяняць працу, калі суседства – пераязджаць. І, нарэшце, апошні падмурак – гэта духоўнае жыццё, дзе больш часу трэба надаваць малітве, быць на Імшы і прыступаць да св. Камуніі, а таксама часта спавядацца. Для такіх людзей асабліва важнае ўмацаванне духоўнага жыцця, якое дае сілы для ўмацавання свайго “я”. Гэта цяжкі і доўгі шлях, але іншага выйсця няма.
    Дапамогай алкаголіку можа быць і клінічная рэабілітацыя або, калі яе няма па месцы жыхарства, агульная клініка. У Гродне і іншых гарадах рэгіёна дзейнічаюць групы АА, што азначае “Ананімныя Алкаголікі”. Дапамогай і парадай, духоўнай і малітоўнай падтрымкай служыць і Каталіцкі Касцёл, ствараючы арганізацыі і асацыяцыі, дзе галоўнай мэтай з’яўляецца дапамога алкаголікам, падтрымка іх у цвярозасці.
    Асаблівая нагода для малітвы аб цвярозасці нацыі – жнівень, а таксама перыяд Адвэнту і Вялікага посту. Выхаванне ў цвярозасці вельмі важнае, таму што алкаголь і алкагалізм руйнуюць асобу чалавека і яго сям’ю, прыводзяць да грахоў, злачынстваў, няшчасных выпадкаў і іншай небяспекі.
    Ян Павел II падчас Яснагорскага апэлю ў 1987 годзе падкрэсліваў, што ў барацьбе за цвярозасць трэба смела ісці супраць цячэння: супраць цячэння сацыяльнай звычкі і неглыбокага меркавання, супраць цячэння чалавечай слабасці, супраць цячэння памылковага разумення “свабоды”! Няхай гэтыя словы стануць для нас арыенцірам!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.