ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
Юра

Пасля пілігрымкі я стаў хадзіць на службы. І, пабачыўшы, што мне цікава ў Касцёле, Юра сказаў: “Зробім з цябе скаўта!”. Я стаў Акелам і займаўся ваўчанятамі. Так жыццё і пацякло: мы з Юрам разам ездзілі ў касцёл, прыслужвалі, наведвалі розныя мерапрыемствы, хадзілі на хор. Гэта быў вельмі насычаны і цікавы час. †
Юра старэйшы за мяне гадоў на 10, але так супала, што ажаніліся мы ў адзін год. Пасля ў яго з’явіўся сын Антоній, у мяне – сын Марк, пазней у яго нарадзіўся яшчэ адзін сын – Ігнат. Разам з жонкай я стаў хадзіць да рыма-католікаў (гэта бліжэй, і дзяцей там больш). Нашы дарогі пачалі разыходзіцца, але гэта не перашкаджала ведаць, што дзесьці ёсць Юра.
А 13 кастрычніка яго не стала. Кавід. Як веруючы чалавек я стараюся разважаць у хрысціянскім ключы: цела памірае, душа – не, мы яшчэ сустрэнемся. Але ўсё адно мне шкада і вельмі сумна, што Юры больш няма побач. Ён быў чалавекам вельмі добрым і клапатлівым. Каля такога грэецца сэрца. Умеў спачуваць, адгукацца на просьбы і заўважаць іншага.
Юра пайшоў і засталася яго жонка Таня з двума дзеткамі: старэйшаму амаль 5, малодшаму 1,5. Таня зараз у дэкрэце, і раптоўна на яе звалілася адказнасць за ўсё. Зараз яна мусіць думаць, напрыклад, аб тым, як самой вырасціць дзетак, да таго ж – у веры ў добрага Бога. Або аб тым, як заплаціць за здымную кватэру. Ці аб тым, як утрымаць надзею ў сабе і дзецях, што іх муж і тата пайшоў да Айца і яны яшчэ сустрэнуцца. Гэта вельмі складаная сітуацыя.
Я задаю сабе пытанне: ці ёсць у гэтым надзея? І спрабую дарасці да адказу, што заўсёды надзея для кожнага з нас – Хрыстос. Гэта той Хрыстос, які заклікае любіць Бога і бліжняга ды кажа: “Ідзі, і ты рабі гэтаксама”. Я стараюся не журыцца і дапамагаць па меры магчымасцей, выконваючы запаведзі і ствараючы ў сабе ўнутраны дыялог з Юрам, які адышоў да Айца.
Дзякуй, Юра! Маё падарожжа ў веры 21 год таму пачалося менавіта праз цябе. І мы доўга крочылі разам, за што я таксама вельмі ўдзячны.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.