ГРОДНА
Серада,
19 лютага 2025 года |
Урачыстасць Усіх Святых і Задушкі

Малітоўная памяць – гэта адзінае, чым мы можам дапамагчы тым, хто адышоў з гэтага свету. †
На могілках прайшлі св. Імшы, у якіх прыняла ўдзел вялікая колькасць вернікаў. Людзі прасілі ў Бога ласкі вечнага шчасця для сваіх родных, якія ўжо адышлі ў вечнасць. Св. Імшу за ўсіх памерлых нашай дыяцэзіі на францішканскіх могілках у Гродне ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
На Гродзенскіх гарадскіх могілках “Азот” Эўхарыстыю цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Напярэдадні гэтых асаблівых дзён у многіх парафіях для дзяцей і моладзі былі арганізаваны Балы ўсіх святых. Падобныя мерапрыемствы з’яўляюцца выразам традыцыі і веры, звязанай з захапленнем святымі і наданнем ім належнай павагі і ўшанавання. Гэта таксама адказ Касцёла на амерыканскі Хэлоўін, які набывае ўсё большую папулярнасць у сучаснай культуры.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 316 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.