ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

XXXІI Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 12, 38–44
Езус, навучаючы тлумы, казаў ім: “Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць прывітанні на рынках, і першыя лавы ў сінагогах, і першыя месцы на гасцінах. Тыя, хто аб’ядае дамы ўдоў і доўга моліцца напаказ, атрымаюць найцяжэйшы прысуд”.
    Сеўшы насупраць скарбонкі, Езус назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса. Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: “Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой”.

Паверыць да канца
   Бедная ўдава, якую Езус ставіць у цэнтр Евангелля, зрабіла значна больш, чым іншыя. Яна не ўкінула ў скарбонку больш за астатніх, па колькасці нават менш, але пры гэтым кінула ўсё, таму што гэта была ўся яе маёмасць. Яна ўсё паставіла на адну карту: аддала Богу сябе, свой лёс, аддала ўсё, што мела, пад Яго абарону. Менавіта такое стаўленне захапіла Езуса.
    Гэтая звычайная жанчына нікім не прыкідвалася, не адыгрывала ролю, не была кімсьці іншым. Яна не саромелася сваёй беднасці і гэтым жэстам прысвяціла Богу сваю сучаснасць і будучыню. Удава не чакала пахвалы за свой гераічны ўчынак – калі б Езус не паказаў на яе, ніхто б пра яе ніколі не даведаўся.
    Перад Богам не патрэбны маскі, не трэба адыгрываць ні камедыі, ні драмы. Ён глядзіць глыбей: не толькі на тое, што бачна вачам, але на душу. Бог ведае, з чым я прыходжу, і чакае аднаго: што перад Ім я буду сабой, са сваімі найвялікшымі цнотамі і недахопамі, са сваім інтэлектуальным багаццем, талентамі, ведамі, а таксама са сваёй беднасцю, грахом і прыніжэннем.
    Варта даверыцца Богу, цалкам аддаць сябе Яму. Варта даручыць сябе Яго Провіду.
    Бо Госпад “хлебам корміць галоднага, падтрымлівае сірату і ўдаву”. Бог чувае, апекуецца і нічога ў нас не адбірае – наадварот, дае нам шмат, і тое, што дае, нават калі цяжкае, з’яўляецца добрым.
   
   Пане Езу Хрысце, дазволь мне ахвяраваць Табе ўсё маё жыццё, маю сучаснасць і маю будучыню!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.