ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

24 кастрычніка 2021 года

Ад шчырага сэрца

1 лістапада. УСІХ СВЯТЫХ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі
Ксяндзу Арцыбіскупу
Юзафу Станеўскаму
з нагоды намінацыі на арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец адорвае Вас асаблівымі ласкамі, Езус Хрыстус будзе Прыкладам і Правадніком на ўсіх шляхах, Святы Дух апраменьвае сваім святлом і надзяляе надзвычайнай харызмай, а ў сэрцы Найсвяцейшай Маці заўсёды для Вас будзе суцяшэнне як для Яе любімага сына.
Апостальства “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі
Ксяндзу Арцыбіскупу
Тадэвушу Кандрусевічу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены прамянямі Божай міласэрнасці і напоўнены Яго любоўю.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Тадэвушу Крыштопіку
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, стойкасці, моцы, добрых людзей побач, нязгаснага запалу да працы і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Безляповічу
з нагоды дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх далонях, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Святы Дух удзяляе шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці нястомна мае ў сваёй апецы, каб Вы ў добрым здароўі заўсёды маглі выконваць Божую волю.
Удзячныя вернікі капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Цэзарыю Міху
з нагоды дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Юзафа, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень.
З малітвай парафіяне са Скідзеля
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзмітрыю Несцеру
з нагоды імянін жадаем усяго найлепшага. Няхай усемагутны Бог ахінае Вас ласкамі і бласлаўленнем кожны дзень, Святы Дух асвячае святарскі шлях і ўдзяляе свае дары, Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добразычлівых людзей побач, радасці і шчодрага плёну на ніве Пана.
Парафіяне капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Цэзарыю Міху
з нагоды дня нараджэння перасылаю сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем на доўгія гады і дадае сіл, каб надалей ісці Яго дарогай. Няхай Хрыстос, якому Вы даверыліся, будзе побач, умацоўвае і аберагае, а Маці Божая заўсёды мае Вас ў сваёй апецы.
Спадарыня Вераніка з парафіі св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі
❧✿❧
Шаноўнаму Старшыні
Спадару Тадэвушу Жукоўскаму
з нагоды імянін жадаем шчаслівых гадоў жыцця, поспехаў у працы і штодзённым жыцці, а таксама здзяйснення мар. Няхай Маці Божая і святы заступнік выпрошваюць для Цябе дары супакою, радасці і ўсяго добрага на кожны дзень. Шчасці Божа!
З малітвай працаўнікі гродзенскай катэдры і Пелагея
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Безляповічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, аптымізму, нязгаснага запалу ў рэалізацыі планаў, душэўнага супакою і сапраўднай радасці ад выканання святарскай паслугі. Жадаем, каб кожны дзень быў напоўнены верай, надзеяй, любоўю і дабрынёй. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці заўсёды мае ў сваёй апецы.
Вернікі парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
Веслаў Дамброўскі!
З нагоды дня нараджэння перасылаем Вам самыя шчырыя пажаданні. Няхай святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам, Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі, а Маці Божая клапатліва атуляе сваёй апекай! Жадаем доўгага жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, радасных і шчаслівых дзён і толькі добразычлівых людзей побач. Мы дзякуем Пану Богу за гады, праведзенные з Вамі, і заўсёды з удзячнасцю памятаем пра Вас у малітвах ды сэрцах і любім!
З павагай і ўдзячнасцю Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Тадэвушу Крыштопіку
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць зычлівыя людзі, Божыя ласкі няхай сыходзяць на Вас няспынна, а святы застунік мае ў сваёй апецы. Чэрпайце радасць з кожнай хвіліны, цешцеся сваёй паслугай і заўсёды ўсміхайцеся сабе і людзям навокал. Шчасці Божа!
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Антонію Пажэцкаму
з нагоды 20-ай гадавіны святарства жадаем моцнага здароўя, Божага бласаўлення, апекі Маці Божай. Няхай заўсёды свеціць сонца, а з вуснаў не сыходзіць усмешка.
Францішканскі ордэн свецкіх, Рыцарства Беззаганнай і адарацыйнае кола
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Тадэвушу Крыштопіку
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю Усемагутнага, а выконваемая паслуга прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна Вамі апекуецца.
Парафіяне капліцы Божай Міласэрнасці ў аг. Свіслач
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Дзмітрыю Несцеру
з нагоды імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Пан Бог адорвае Вас сваімі ласкамі і супакоем, напаўняе радасцю, а святы заступнік заўсёды абараняе, каб Вы шчасліва служылі Богу і парафіянам.
Касцёльны камітэт, вернікі парафіі Геранёны і капліцы Сураж

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.