ГРОДНА
Субота,
08 лютага 2025 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (19)

Падчас адпустовай св. Імшы ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Івянцы ганаровы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што на беларускай зямлі культ св. арханёла Міхала існуе з даўніх часоў і вельмі моцна ўкаранёны ў набожнасць нашага народа.
“У мінулым годзе, калі на нашай Бацькаўшчыне распачаўся грамадска-палітычны крызіс, па нашых парафіях ва ўсіх дыяцэзіях адбылася вялікая перэгрынацыя фігуры св. арханёла Міхала, якая была прывезена з месца яго аб’яўленняў у Італіі. Такім чынам мы маліліся аб мірным вырашэнні крызісу. Сёння давяраем сябе, нашы сем’і, парафіі і Радзіму гэтаму магутнаму нябеснаму апекуну, нашаму заступніку”, – падкрэсліў арцыпастыр. †

У сямейных адносінах Бог даў жанчыне ролю такога “шэрага кардынала” ў станоўчым сэнсе. Памочнік, з аднаго боку, не стаіць на чале, але ён мусіць больш бачыць і чуць, глыбей разумець сітуацыю. Яшчэ яму ўласцівыя цярплівасць, ураўнаважанасць і альтруізм. Аднак галоўнае, што Бог уклаў у жаночую душу – гэта імкненне наладжваць адносіны, кахаць і быць каханаю. Імкненне да знешняй і, перадусім, унутранай прыгажосці.

16 кастрычніка Папская камісія сакральнай археалогіі арганізуе адукацыйныя майстэрні і экскурсіі, у тым ліку для дзяцей і невідушчых, у катакомбах св. Себасцьяна, св. Марцэліна і Пятра, Прысцылы, Даміцылы.

Іерарх памаліўся перад цудадзейнай іконай Маці Божай Кангрэгацкай, якую таксама называюць Студэнцкай, што ўжо шмат гадоў ушаноўваецца ў касцёле. Затым нунцый паглядзеў панараму горада над Нёманам і некаторыя новыя святыні. Прадстаўніка Святога Айца суправаджалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп намінат Юзаф Станеўскі і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 327 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.