ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (18)

Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі
   У кляштары ў Замартэ (Польшча), дзе знаходзіцца дом навіцыяту Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых, з рук прыёра супольнасці а. Збігнева Колькі OCD прыняў манаскі хабіт бр. Аляксандр Швэц, які паходзіць з Беларусі. Змена адзення са свецкага на манаскае на распачацце перыяду навіцыяту з’яўляецца бачным сімвалам унутранай перамены і гатоўнасці цалкам прысвяціць сябе Богу ды паглыбіць адзінства з манаскай сям’ёй. Сабраты з Рэгіянальнага вікарыяту Ордэна Кармэлітаў Босых у Беларусі просяць падтрымаць бр. Аляксандра малітвай, каб ён вытрываў на абраным шляху служэння Богу, Касцёлу і людзям у сям’і Кармэля.

часопіс “Ave Maria”    Многія вернікі часта сустракаюцца з аповедамі пра тое, што нейкаму чалавеку аб’явілася Маці Божая, хтосьці са святых і нават Хрыстос – з важным пасланнем для свету. Сапраўднае прыватнае аб’яўленне нічога не дадае веравучэнню Касцёла, а толькі можа дапамагчы глыбей перажываць яго паасобным вернікам. Зыходзячы з гэтага, Касцёл неаднаразова падкрэсліваў, што вернікі не маюць абавязку зважаць на прыватныя аб’яўленні, бо ўсё неабходнае для збаўлення дадзена ім у Бібліі і Традыцыі Касцёла, а тое, што часта падаецца як “прызнанне” Касцёлам нейкага прыватнага аб’яўлення, зводзіцца на справе да сцвярджэння, што яго змест не пярэчыць Божаму Аб’яўленню.
   
Беларуская рэдакцыя  Каталіцкі Касцёл афіцыйна распачаў этап беатыфікацыйнага працэсу Гертруды Дэтцэль, вядомай у народзе як місіянерка ГУЛАГа. З самага дзяцінства Гертруда хацела ўступіць у манаскую кангрэгацыю і прысвяціць сваё жыццё абвяшчэнню Евангелля, але сутыкнулася з суровай рэчаіснасцю Савецкага Саюза. З пачаткам вайны жанчына была дэпартавана на поўдзень Казахстана на катаржныя работы. Выйшаўшы пасля апошняга тэрміну ў ГУЛАГу, Гертруда прысвяціла сябе аднаўленню рэлігійнага жыцця мясцовых вернікаў. Жанчына, рызыкуючы, збірала людзей у малітоўныя групы, малілася Ружанцам, чытала Святое Пісанне са старых, захаваных кніг і, наколькі магла, замяняла святароў.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   У фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе быў адноўлены гістарычны арган, які ўжо можна пачуць падчас набажэнстваў. Гэты арган – апошні музычны інструмент, зроблены на тэрыторыі нашай краіны ў міжваенны перыяд. Капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана, вырабленага ў чэрвені 1939 года фірмай “A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie”, вяліся ў 2020–2021 гадах. Рэстаўрацыю інструмента праводзіў арганолаг Аляксандр Бурдзялёў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  80

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.