ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

XXVII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 10, 2–12
Падышлі фарысеі да Езуса і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю? Ён сказаў ім у адказ: “Што наказаў вам Майсей?”. Яны сказалі: “Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца”. А Езус сказаў ім у адказ: “Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён напісаў вам гэтую запаведзь, бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай.
    Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”.
    У доме вучні зноў спыталіся ў Яго пра гэта. Ён сказаў ім: “Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чыніць распусту ў дачыненні да яе.
    І калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе за іншага, чыніць распусту”.

Таямніца жыцця
   Пацвярджаючы праўду аб непарыўнасці сужэнства, Езус прыгадвае волю Бога ў гэтай галіне. Ён адхіляе магчымасць разводу, спасылаючыся на стан, які быў у самым пачатку, у момант стварэння. “Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”. Езус вельмі выразна супрацьстаіць старым яўрэйскім звычаям, таму што Яго новы закон накіраваны на ўдасканаленне таго, што было спачатку. Тыя, хто спытаў Езуса, добра разумелі, што Ён асуджае разводы, тлумачачы, што закон Майсея быў толькі фармулёўкай звычаю, які ўвялі самі яўрэі. Езус выразна адзначае, што гэта адбылося супраць волі Бога, з-за чэрствасці чалавечых сэрцаў.
    Сужэнская любоў – адна з вялікіх таямніц жыцця. Жанчына і мужчына маюць аднолькавую чалавечую прыроду, з’яўляюцца роўнымі, адчуваюць узаемнае прыцягненне і дапаўненне ў фізічным і духоўным плане, могуць і хочуць жыць у шлюбе адзін з адным. Сужэнская любоў павінна быць дарам сябе, узаемнай адданасцю і служэннем адзін аднаму.
    Просьма Бога, каб мы заўсёды маглі быць такімі адказнымі і разважлівымі, каб, ідучы шляхам Божага бласлаўлення, мы настойліва клапаціліся аб развіцці любові і ўмацоўваліся ва ўзаемнай вернасці.
   Пане Езу Хрыстэ, дапамагай усім сужэнцам быць адзін для аднаго дарам і служыць адзін аднаму.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.